Уладзімір Аляксандравіч Тышэ́віч ( — ) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (15.05.1946).

Нарадзіўся ў Віцебску. У 1940 годзе скончыў Віцебскі аэраклуб. У Чырвонай Арміі з 1940 года. У 1942 г. скончыў Омскую авіяшколу. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на фронце з 1943 г. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Беларусі (гарады Лоеў, Гомель, Баранавічы, Брэст).

Намеснік камандзіра эскадрыллі 79-га гвардзейскага штурмавога авіяпалка (2-я гвардзейская штурмавая авіядывізія 16-я паветраная армія, 1-ы Беларускі фронт) гвардыі страшы лейтэнант У. А. Тышэвіч выканаў 113 (114, 144) баявых вылетаў.

Пасля заканчэння вайны У. А. Тышэвіч да 1961 года служыў у Савецкай Арміі. У 1951 г. скончыў Ваенна-Паветраную акадэмію. Займаў пасаду камандзіра корпуса. З 1961 года палкоўнік У. А. Тышэвіч у запасе, жыў у Віцебску.

Узнагароды (№ 2859) Ордэн Леніна 4 ордэны Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені 2 ордэны Чырвонай Зоркі медалі.

Літаратура

Спасылкі

ТЫШЕВИЧ Владимир Александрович на сайце AVIA.RU

Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Палкоўнікі СССР Катэгорыя:Удзельнікі Курскай бітвы