У пушчах Палесся — опера ў 3 дзеях, 6 карцінахBogatyrev A.V. V puwah Poles'ja кампазітара А. В. Багатырова, напісаная па матывах аповесці Я. Коласа «Дрыгва». Лібрэта напісаў Я. С. Рамановіч. Упершыню пастаўлена 28 жніўня 1939 у Беларускім тэатры оперы і балета рэжысёрам І. Ю. Шляпянавым пад кіраўніцтвам Н. Б. Грубіна.
Сюжэт
На чале аднаго з іх становіцца Андрэй, сын старога Тараса. Ён любіць Аўгінню, дачку бедняка Саўкі, супраць волі выдадзеную за багацея Бусыгу. Бусыга, верай і праўдай служачы ворагам, выдае ім Андрэя. Інтэрвенты хочуць даведацца месцазнаходжанне атрада і задумляюць правакацыю, прыладай якой павінен стаць спіўся Саўка, бацька АўгінніОпера Анатолия Богатырёва «В пущах полесья» .
Ён павінен даць магчымасць Андрэю бегчы, разам з ім дабрацца да партызан, а вярнуўшыся, паказаць да іх шлях палякам. Але як ні апусціўся Саўка, ён знаходзіць сілу супрацьстаяць ворагам ў вырашальную гадзіну. Прывёўшы інтэрвентаў да ляснога лагеру, Саўка папярэджвае партызан аб небяспецы і падае, забіты варожай куляй. Гіне ў баі і Андрэй. Але перамога здабытая, атрад карнікаў разгромлены.
Акцёры
Склад выканаўцаў: 4 баса, 5 барытонаў, 4 тэнара, мецца-сапрана, 2 сапрана; хор, сімфанічны аркестрОпера Анатолия Богатырёва «В пущах полесья» Дубкова Т. Анатоль Багатыроў. Мн., Беларусь, 1972. С. 15-32..
Дзед Тарас, бас — І. Мурамцаў Андрэй, яго сын, тэнар — В. Лапін Васіль Бусыга, барытон — Д. Аўдзеенка Аўгіння, яго жонка, сапрана — С. Ю. Друкер, Р. Крысці Саўка Мільгун, бацька Аўгінні, тэнар — П. І. Засецкі (першы выканаўца), І. М. БалоцінБалоцін Ісідар Міхайлавіч Кузьміч, камісар партызанскага атрада, барытон або бас — А. Д. Арсенка, М. Дзянісаў Пан Длугошыц, бас — В. В. Каліноўскі Паручнік Вітольд, барытон Запявала, тэнар Партызаны: Матрос, тэнар, Мірон, барытон, Сцяпан, бас Першая дзяўчына, сапрана — Д. З. КрозКРОЗ ДОРА ЗАХАРАЎНА Другая дзяўчына, сапрана Першы хлопец, тэнар Другі хлопец, барытон Сяляне, партызаны, дзеці, польскія салдаты
Апісанне спектакля
Самая моцная якасць музыкі оперы — яе лірызм, сардэчнасць. Менш рэльефны гераічны пачатак. Аўтар валодае сродкамі опернай выразнасці, умее стварыць характэрныя вобразы дзеючых асоб.
Мастаком пры стварэнні оперы выступіў Народны мастак БССР С. Нікалаеў.
Ацэнкі
У 1941 годзе кампазітару за оперу «У пушчах Палесся» была прысвоена Дзяржаўная прэмія СССРАнатоль Васільевіч БАГАТЫРОЎ .
Літаратура
В пущах Полесья: опера: избранные отрывки: для пения с фп. / либретто Е. С. Романовича по мотивам повести Якуба Коласа «Дрыгва»; рус. текст М. Исаковского и П. Семинина; предисл. А. Карповича; ред. В. М. Городинского. — Москва; Ленинград: Гос. Муз. изд.: 1940. — 80 с.; 29 см.
Манаграфіі: Гісторыя беларускай савецкай музыкі. Мн., 1971. С 142—148. Музычны тэатр Беларусі. 1917—1959. Мінск: Навука і тэхніка, 1993. С. 136—147. Артыкулы: Нисневич С. Опера «В пущах Полесья» А. Богатырёва // Белорусское искусство. Мн., 1957 (о первой ред. оперы). Кулешова Г. Опера «В пущах Полесья» А. Богатырёва // Белорусская советская опера. Мн., 1967, С. 47-63. Сергіенка Р. І ўбачыць, і пачуць… // Мастацтва Беларусі, 1983, № 3. Глущенко Г. С., Степанцевич К. И. Поэма «Сказка о медведихе» А. Богатырева // Белорусская музыкальная литература. Брест, Лавров С. Б., 2001. С. 147—153. Ляшчэня Т. С. Опера «У пушчах Палесся» А. Багатырова паводле аповесці «Дрыгва» // Роднае слова. 2002. № 11. Аладова Р. Оперная поэтика Анатолия Богатырёва: Мифологема родного дома // Анатолий Васильевич Богатырёв. Личность. Творец, Учитель. К 90-летию со дня рождения. Сб. документов и статей. Мн.: БГАМ, 2005. С. 50 — 64.
Перыёдыка: Новые постановки Белорусского государственного театра оперы и балета // Сов. Белоруссия. 1938. 4 янв. Кампазітар А. В. Багатыроў закончыў напісанне оперы // Чырв. Змена, 1938, 24 сак. Ушакоў A. Каштоўны спектакль // ЛіМ. 1938. 3 верас. Да пастаноўкі новай беларускай оперы // Звязда. 1939. 22 сак. Опера «Дрыгва» в Киевском театре // Сов. Белоруссия. 1939. 28 марта. Урадавы прагляд оперы // Звязда. 1939. 24 жніўн. Друкер С. Удача кампазітара // ЛіМ. 1939. 3 верас. Львоў M. «Дрыгва» // Звязда. 1939. 5 верас. Нисневич И. «Дрыгва» // Сов. Белоруссия. 1939. 11 сент. Виноградов В. Белорусская опера «Дрыгва» // Советское искусство, 1939, 29 сент. Грубін Н. «У пушчах Палесся» // Звязда. 1940. 10 мая. Поспех оперы «У пушчах Палесся» // Звязда. 1940. 12 чэрв. Городинский В. «В пущах Полесья» // Правда. 1940. 13 июня. Городинский В. «В пущах Полесья» // Сов. Белоруссия. 1940. 14 июня. Шавердян А. «В пущах Полесья» // Известия. 1940. 14 июня. Зяневіч У. Другое нараджэнне оперы // ЛіМ, 1980, 28 лістапада, Первякова Н. Новае жыццё класічнага твора // ЛіМ, 1982, 10 снежня.
Дысертацыі: Довнар Л. В. Опера «У пушчах Палесся» А. Богатырева. БГК, 1955. Науч. рук. Л. С. Мухаринская
Аўтарскія публікацыі: Стварэнне оперы «Дрыгва» // ЛіМ, 1938, № 23 В пущах Полесья // Веч. Москва, 1940, 10 июня Мая праца над операй // Звязда, 1940, 12 чэрв.
Спасылкі Опера Анатолия Богатырёва «В пущах полесья» Аўдыёзапіс Арыі Кузьміча Тэатр оперы і балета: Сцэна з оперы «У пушчах Палесся» Багатырова. 1939
Катэгорыя:Тэатр Беларусі Катэгорыя:Музыка Беларусі Катэгорыя:Оперы на беларускай мове