Генацы́д у Руа́ндзе — масавыя забойствы, генацыд тутсі і памяркоўных хуту ў Руандзе, учыненыя народам хуту. Прыблізна за 100 дзён (з 7 красавіка 1994 г. па сярэдзіну ліпеня) недзе 500 000 — 1 000 000 жыхароў Руанды былі забіты, што склала прынамсі 20 % насельніцтва краіны і 70 % папуляцыі тутсі ў Руандзе. Генацыд быў спланаваны членамі палітычных эліт, вядомымі як аказу, многія з якіх займалі пазіцыі на вышэйшых узроўнях нацыянальнага ўрада. Выканаўцы паходзілі з радоў арміі Руанды, нацыянальнай паліцыі (жандармерыі), праўрадавых міліцый, якія ўключалі ў сябе групоўкі Інтэрахамвэ і Імпузамугамбі, і грамадзянскай супольнасці хуту.

Генацыд меў месца ў кантэксце Грамадзянскай вайны ў Руандзе — канфлікце, які пачаўся ў 1990-х гадах паміж урадам пад кантролем хуту і Руандыйскім Патрыятычным Фронтам (РПФ), які складаўся пераважна з паўстанцаў-тутсі, сем'і якіх уцяклі ва Уганду, каб уратаваць сябе ад ранейшых хваляў жорсткасці хуту ў дачыненні да тутсі. Міжнародны ціск на ўрад хуту Жувеналя Хаб'ярыманы прывёў да спынення агню ў 1993 г. і распрацоўкі , якія павінны былі стварыць змешаны ўрад з удзелам РПФ. Гэта пагадненне выклікала незадаволенасць многіх кансерватыўных хуту, уключаючы членаў аказу, якія разглядалі яго як паражэнне ў барацьбе з ворагам. Сярод шырокіх слаёў насельніцтва хуту ваенная кампанія РПФ узбудзіла актывізацыю падтрымкі, так званай, ідэалогіі «», якая пазіцыянавала РПФ у якасці варожай сілы, мэтай якой былі аднаўленне і занявольванне хуту, што рабіла дзве палітычныя сілы надзвычай апазіцыйнымі адну да адной.

6 красавіка 1994 г. самалёт, на борце якога знаходзіліся Хаб'ярымана і Прэзідэнт Бурундзі , ў час свайго прызямлення ў Кігалі — у катастрофе ніхто не выжыў. Генацыд пачаўся з забойстваў на наступны дзень: салдаты, паліцыя і міліцыя хутка ліквідавалі лідараў ключавых тутсі і памяркоўных хуту, тады ўстанавілі кантрольна-прапускныя пункты і барыкады і выкарыстоўвалі карткі нацыянальнай ідэнтыфікацыі Руанды, каб сістэматычна высвятляць этнічную прыналежнасць людзей і забіваць тутсі. Гэтыя сілы наймалі або прымушалі грамадзянскіх хуту ўзбройваць сябе мачэтэ, дубінкамі, вострымі прадметамі і іншай зброяй у мэтах згвалтаванняў, калечання і забойстваў іх суседзяў-тутсі і знішчэння або разрабавання іх маёмасці. Парушэнне мірнага пагаднення прымусіла РПФ аднавіць свой наступ, у выніку чаго ён заняў паўночную частку краіны, а затым захапіў Кігалі ў сярэдзіне ліпеня, што і спыніла ўрэшце генацыд. Падчас гэтых падзей і іх наступстваў Арганізацыя Аб’яднаных Нацый (ААН) у цэлым і такія краіны, як Злучаныя Штаты Амерыкі (ЗША), Вялікабрытанія і Бельгія, крытыкаваліся за іх бяздзейнасць, у тым ліку за няздольнасць умацаваць свае сілы міратворцаў па мандаце (МААНпР), а назіральнікі крытыкавалі ўрад Францыі за падтрымку генацыдальнага рэжыму нават пасля пачатку генацыду.

Генацыд меў доўгі і глыбокі ўплыў на Руанду і суседнія з ёй краіны. Распаўсюджанае выкарыстанне прывяло да ўсплёску ВІЧ-інфекцыі, у тым ліку да нараджэння дзяцей ад інфіцыраваных падчас згвалтавання маці; шматлікія сем'і сталі складацца з дзяцей-сірот і ўдоў. Знішчэнне інфраструктуры і цяжкая дэпапуляцыя краіны выклікала крах эканомікі, што стварыла выпрабаванне перад урадам, які дэклараваў дасягненне хуткіх эканамічных росту і стабілізацыі. Ваенная перамога РПФ і ўсталяванне ўрада, дзе дамінаваў РПФ, справакавала многіх хуту на ўцёкі ў суседнія краіны, асабліва ва ўсходнюю частку Заіра (цяпер вядомага пад назвай «Дэмакратычная Рэспубліка Конга», скарочана ДРК), дзе генацыднікі хуту пачалі перагрупоўку ў лагерах бежанцаў уздоўж мяжы з Руандай. Абвяшчаючы неабходнасць спынення далейшага генацыду, урад на чале з РПФ пачаў ваенную інтэрвенцыю ў Заір, уключаючы (1996—1997 гг.) і (1998—2003 гг.) Кангалезскія Войны. Узброенае супрацьстаянне паміж урадам Руанды і іх апанентамі ў ДРК працягвалася праз выступы міліцыі (апалчэнцаў) у рэгіёне Гома, уключаючы (2003—2013 гг.). Вялікія колькасці руандыйскіх хуту і тутсі працягваюць жыць бежанцамі ў гэтым рэгіёне. Сёння Руанда мае два , падчас якіх згадваецца генацыд. Перыяд нацыянальнага ўшанавання памяці ахвяр генацыду пачынаецца ў Дзень Памяці Генацыду 7 красавіка і завяршаецца 4 ліпеня. Тыдзень, які ідзе пасля 7 красавіка, з'яўляецца афіцыйным тыднем жалобы. Генацыд у Руандзе паслужыў штуршком для стварэння Міжнароднага крымінальнага суда, каб выключыць неабходнасць стварэння асобных трыбуналаў для судовага пераследу асоб, абвінавачаных у інцыдэнтах, звязаных з генацыдам, злачынствамі супраць чалавецтва і ваеннымі злачынствамі.

Перадгісторыя

Дакаланіяльныя каралеўствы і паходжанне хуту, тутсі і тва

Найстаражытнейшым народам, які калісьці пражываў на тэрыторыі Руанды, быў народ тва — група карэнных пігмеяў паляўнічых-збіральнікаў, якія засялілі тэрыторыю Руанды ў перыяд прыкладна паміж 8000 і 3000 гг. да н. э., прычым пражываюць у Руандзе і дагэтуль. Паміж 700 г. да н. э. і 1500 г. н. э. некалькі груп банту мігравалі ў Руанду і пачалі вырубаць лес, каб займацца сельскай гаспадаркай. Гісторыкі маюць некалькі тэорый наконт прыроды міграцый банту: больш старая тэорыя сцвярджае, што першымі насельнікамі былі хуту, калі тутсі мігравалі пазней і сфарміравалі выразную расавую групу, магчыма, кушыцкага паходжання. Больш новае даследаванне сцвярджае, што міграцыя з суседніх раёнаў была павольная, але стабільная, таму этнічныя групы сталі генетычна блізкія адна да аднойLuis, J. R.; et al. (2004). "The Levant versus the Horn of Africa: Evidence for Bidirectional Corridors of Human Migrations". American Journal of Human Genetics 74 (3): 532–544. doi:10.1086/382286. PMC 1182266. PMID 14973781. (Errata) і, хутчэй, інтэграваліся адна ў адну, а не ажыццяўлялі асіміляцыю карэнных народаў. У адпаведнасці з гэтай тэорыяй, адрозненні паміж хуту і тутсі праявіліся пазней і мелі не расавы, а класавы або каставы характар: тутсі займаліся жывёлагадоўляй, калі хуту апрацоўвалі зямлю. Хуту, тутсі і тва ў Руандзе пераважна размаўляюць на адзінай мове, вядомай пад назвай .

Насельніцтва аб'ядналася спачатку ў кланы (ubwoko), а потым, прыкладна да пачатку XVIII ст., у восем каралеўстваў. Адно з каралеўстваў, Каралеўства Руанда, знаходзілася пад панаваннем клана тутсі Ньігінья і пачало імкліва дамінаваць на мясцовай палітычнай арэне прыкладна з сярэдзіны XVIII ст. і пашырацца праз заваяванні і асіміляцыю, дасягнуўшы найбольшага росквіту за часам панавання Караля (1853—1895 гг.). Кігелі пашырыў межы каралеўства на захад і поўнач і ініцыяваў адміністрацыйныя рэформы; яны ўключалі ў сябе «», калі тутсі абвяшчаліся ўласнікамі буйнога рагатага быдла, атрымліваючы такім чынам прывеліяваны статус, а хуту і іншыя кліенты тутсі выкарыстоўваліся для эканамічных або асабістых патрэб, і «убурэтва» — класавую сістэму, калі хуту прымушалі працаваць на босаў-тутсі. Рэформы Кігелі IV паглыбілі сацыяльна-эканамічную і сілавую бездань паміж папуляцыямі хуту і тутсі.

Каланіяльная эра Берлінская канферэнцыя 1884 г. замацавала гэтыя землі за Германіяй і пачала палітыку кіравання праз Руандыйскую манархію; перавагай гэтай сістэмы было тое, што для каланізацыі спатрэбілася невялікая колькасць еўрапейскіх войскаў. Еўрапейскія каланізатары, якія былі ўпэўненыя, што тутсі мігравалі ў Руанду з Эфіопіі, лічылі, што тутсі мелі болей еўрапеоідных рыс за хуту і займалі расава больш высокае становішча, таму лепей падыходзілі для выканання каланіяльных адміністрацыйных задачBruce D. Jones, Peacemaking, S. 17 f; Carsten Heeger, Die Erfindung, S. 23–25.. Кароль вітаў германцаў, якіх ён выкарыстаў для ўзмацнення сваёй улады. Бельгійскія сілы атрымалі кантроль над Руандай і Бурундзі падчас Першай сусветнай вайны, і краіна фармальна перайшла пад кантроль Бельгіі па Мандаце Лігі Нацый у 1919 г.

Спачатку бельгійцы працягвалі германскі стыль кіравання праз марыянетачную манархію, але з 1926 г. распачалі палітыку больш прамога каланіяльнага кіравання. Яны спрасцілі сістэму ўлады, зменшыўшы колькасць людзей у ёй і сканцэнтраваўшы яе ў руках тутсі, пашырылі колькасць людзей, ахопленых «убурэтва», і перагледзелі зямельную рэформу, распачатую калісьці правадырамі тутсі: пашы, якія традыцыйна знаходзіліся пад кантролем хуту, былі канфіскаваны і прыватызаваны з мінімальнымі кампенсацыямі. У 1930-х гг. бельгійцы распачалі маштабныя праекты ў сферах адукацыі, аховы здароўя, грамадскіх і сельскагаспадарчых работ. Такім чынам, краіна была мадэрнізаваная, але перавага тутсі была захавана, а хуту засталіся дыскрымінаванай групай, якую яшчэ і часта выкарыстоўвалі для прымусовай працы. У 1935 г. Бельгія ўвяла ідэнтыфікацыйныя карткі, у якіх пазначалася адна з чатырох ідэнтычнасцей: «тутсі», «хуту», «тва» або «натуралізаваны». Калі раней заможным хуту яшчэ было магчыма ажыццявіць «пераход» і стаць тутсі, ідэнтыфікацыйныя карткі спынілі ўвесь далейшы рух паміж класамі. Каталіцкая Царква стала імкліва набіраць моц у Руандзе, таму Бельгійскі ўрад стаў абапірацца на веды мясцовага духавенства; многія руандыйцы сталі каталікамі з мэтай палепшыць сваё сацыяльнае становішча. У міжваенны перыяд Каталіцкая Царква актыўна далучала тутсі да сваіх місіянерскіх школ, дзе яны вывучалі французскую мову і іншыя дысцыпліны, якія былі неабходныя для грамадзянскай службы і займання лідарскіх пазіцый.

Рэвалюцыя і адносіны паміж хуту і тутсі пасля атрымання незалежнасці

Пасля Другой сусветнай вайны ў Руандзе пачаў нарастаць эмансіпацыйны рух хуту, распалены ўзмоцненым прыгнётам хуту ў выніку сацыяльных рэформаў у міжваенны перыяд, а таксама нарастаннем сімпатыі Каталіцкай Царквы да хуту. Каталіцкія місіянеры паказалі сябе адказнымі і клапатлівымі патронамі прыгнечаных хуту, калі эліта тутсі не мела патрэб у такой пратэкцыі. Гэта прывяло да імклівага нарастання колькасці духавенства з хуту, якое пачало адукоўваць сваіх супляменнікаў, што ў выніку стварыла эліту хуту, якая стала процівагай палітыкам тутсі. Манархія і відныя тутсі адчулі нарастанне ўплыву хуту і пачалі агітацыю за незалежнасць на сваіх уласных умовах. У 1957 г. група вучняў хуту напісала «». Гэта быў першы дакумент, які абвяшчаў, што хуту і тутсі — прадстаўнікі розных рас, і заклікаў да перадачы ўлады ад тутсі да хуту, грунтуючыся на тым, што называлася ў Маніфесце «статыстычным законам». 1 лістапада 1959 г. прадстаўнік эліты хуту быў атакаваны ў Кігалі людзьмі, якія падтрымлівалі партыю тутсі. Мбаньюмутва выжыў, але плёткі разнеслі пагалоску, што ён быў забіты. Актывісты хуту абвінавацілі ў забойстве тутсі — і эліту, і звычайных грамадзян — што і дало пачатак . Тутсі пачалі адказваць атакамі, але на гэты момант хуту ўжо карысталіся поўнай падтрымкай Бельгійскай адміністрацыі, якая жадала спыніць дамінаванне тутсі. У пачатку 1960-х гг. бельгійцы замянілі большасць тутсі на хуту на кіруючых пасадах і арганізавалі выбары, якія прывялі да ўлады большасць хуту. Кароль быў зрынуты — была створана рэспубліка з палітычным дамінаваннем хуту, а краіна атрымала незалежнасць у 1962 г.

Па меры развіцця рэвалюцыі тутсі пачалі пакідаць краіну, каб пазбегнуць помсты ад хуту, і сяліцца ў Бурундзі, Угандзе, Танзаніі і Заіры. Гэтыя людзі, у адрозненні ад руандыйцаў, якія мігравалі з краіны ў дакаланіяльны і каланіяльны перыяды, былі прызнаны бежанцамі ў краінах, якія іх прынялі, але амаль адразу жа трапілі пад агітацыю аб вяртанні ў Руанду. Яны сфарміравалі ўзброеныя групоўкі, вядомыя пад назвай «inyenzi» (тараканы), якія пачалі ажыццяўляць вылазкі ў Руанду; гэта тактыка не прывяла да поспеху, але выклікала хвалю рэпрэсій у дачыненні да руандыйскіх тутсі і павелічэнне колькасці тутсі-бежанцаў. Да 1964 г. больш за 300 000 тутсі ўцяклі з Руанды і былі вымушаны заставацца ў выгнанні на працягу наступных трыццаці гадоў. Дыскрымінацыя тутсі з боку хуту ў Руандзе працягвалася, хаця ўсё жа зменшылася пасля , які прывёў да ўлады Прэзідэнта Жувеналя Хаб'ярыману.