Паво́дле Іаа́на Свято́е Дабраве́сце, Ева́нгелле паво́дле Я́на, Паво́дле Я́на Свято́е Дабраве́сце згодна з  — адна з кніг Бібліі, якая ўвайшла ў спіс кніг Новага Запавету. Размяшчаецца пасля Евангелля паводле Лукі перад кнігай Дзеянняў Апосталаў.

Аўтарства Як і ў астатніх Евангеллях, імя аўтара ў кнізе не згадваецца. Згодна з паданнямі, аўтарам Евангелля з’яўляецца Ян, сын Зевядзея, адзін з самых блізкіх вучняў Хрыста. З сінаптычных Евангелляў вядома, што Ян належаў да тых вучняў, якіх Ісус прызваў аднымі з першых. Ён таксама ўваходзіў у лік асабліва блізкіх і давераных сяброў Ісуса, так званую «тройку» апосталаў: Петр, Якаў і Ян. Гэтыя апосталы прысутнічалі пры ўсіх важных новазапаветных падзеях. Паданні называюць Яна любімым вучнем Хрыста, якому і належыць чацвёртае Евангелле. Аднак нідзе ў Евангеллі Ян не названы па імю. З кнігі Дзеянняў апосталаў вядома, што Ян і надалей адыгрываў важкую ролю ў жыцці маладой царквы, апостал Павел называе Яна адным са слупоў царквы. Лічыцца, што Яну таксама належаць яшчэ тры лісты і кніга Адкрыцця.

Месца і час напісання Евангелля Згодна з паданнямі, Ян дажыў да вельмі сталага веку — да пачатку праўлення імператара Траяна. Евангелле прызначалася для цэркваў Малой Азіі, дзе праходзілі апошнія гады жыцця апостала. Евангелле было напісана пазней за сінаптычныя Евангеллі, у канцы I ст., каля 90-100 гг. Старадаўні папірус Райлендса, які адносіцца да пачатку II ст., пацвярджае такі погляд. Пра пазнейшы час напісання Евангелля сведчыць і развітое багаслоўе, так званая высокая хрысталогія. Месцам напісання Евангелля лічыцца Эфес.

Асаблівасці Евангелля Евангелле значна адрозніваецца ад трох іншых, сінаптычных Евангелляў. Ян апісвае тры гады служэння Ісуса, прычым, у адрозненне ад сінаптычных Евангелляў, у Іерусаліме і Іўдзеі, але не ў Галілеі. У чацвёртым Евангеллі няма многіх важных падзей трох Евангелляў, але ёсць іншыя падзеі. Так, у ім адсутнічаюць такія падзеі, як уваскрашэнне дачкі Іаіра, Праабражэнне, Гефсіманская малітва, устаноўчыя словы імшы. З усіх цудаў, здзейсненых Ісусам, у Евангеллі супадаюць з сінаптычнымі толькі два: павелічэнне хлеба і хаджэнне па вадзе. Таксама Ян нідзе не піша пра тое, што Ісус выганяў бесаў. Усіх жа цудаў у Евангеллі толькі восем, яны выключна выразныя і з’яўляюцца прарывам Божай рэчаіснасці ў свет. Існуюць меркаванні, што евангеліст імкнуўся дапоўніць евангелістаў-сіноптыкаў ці хацеў выправіць іх.

Ян пачынае сваё апавяданне не з нараджэння Ісуса. Для аўтара Хрыстос мае адвечную гісторыю, месца дзеяння — Сусвет, гэта Логас, адвечнае Божае слова. Больш ніхто з евангелістаў не кажа так ясна і вызначальна пра Божую сутнасць Ісуса: Ён першапачаткова быў з Богам, Ён быў Богам, усё было створана праз Яго, Ён быў жыццём і светам для сусвету. Гэта Ён явіў Божую славу і Айца, як ніхто апроч Яго. Выява Ісуса велічная, Ён паўстае як Валадар (няхай толькі адзінкі і зразумелі гэта), завяршае Сваё служэнне, узносячыся на Трон, якім з’яўляецца Крыж, з магутным і пераможным крыкам: «Збылося!»

Адрозніваецца Евангелле ад сінаптычных і стылем апавядання. У творы няма звыклых для сіноптыкаў кароткіх і яскравых прыпавесцяў, паэтычных параўнанняў і метафар, афарызмаў, прыказак і загадак. У Евангеллі паводле Яна Ісус прамаўляе працяглымі гаворкамі са шматлікімі паўторамі, з логікай, незразумелай для сучаснага чытача — яна не просталінейная і паслядоўная, а спіралепадобная. Стыль гэтага апавядання велічны і павольны, амаль літургічны. У ім Ісус кажа пра Сябе, адкрываючы такім чынам Божую сутнасць.

У Евангеллі няма той эсхаталагічнай напружанасці, якая прысутнічае ў астатніх Евангеллях і творах Паўла. Згодна з Янам, Суд, з аднаго боку, яшчэ будзе, але ён ужо праходзіць і зараз — тут і цяпер. Усялякі, хто паверыў у Хрыста, перайшоў ад смерці да жыцця. Божае Валадарства прыйшло разам з Ісусам, вернікі ўжо знаходзяцца ў Валадарстве; яны знаходзяцца разам з Ісусам, а Ён з імі.

Усе гэтыя акалічнасці кнігі могуць тлумачыцца гістарычнымі абставінамі. Хрысціянства становіцца значна больш уплывовым і пазнавальным і аддзяляецца ад іўдаізму. Таму аўтар ставіць мэтаю падмацаваць веру тых хрысціян, якія парвалі з рэлігіяй бацькоў. Таксама ў той час з’яўляюцца шматлікія ерасі, якія адмаўлялі рэальнасць увасаблення і ўваскрэсення Хрыста, таму Ян жадае як падмацаваць веру, так і перамагчы ілжэвучэнні.

Структура кнігі Евангелле складаецца з 21 раздзелу. З некаторымі адрозненнямі структура твора амаль тая ж, што і ў астатніх Евангеллях. Апавяданне пачынаецца з Яна Хрысціцеля і канчаецца смерцю і ўваскрэсеннем Хрыста. Пасля велічнага пралогу ідзе невялікае апавяданне пра дзейнасць Ісуса ў Галілеі, пасля якога падзеі пераносяцца ў Іерусалім і Іудзею. Асобнае месца ў апавяданні займаюць падзеі падчас святаў Аднаўлення Храма, дзе адбываюцца жорсткія спрэчкі пра Асобу Хрыста (раздзелы 7-10). Амаль палову Евангелля займаюць падзеі апошніх дзён жыцця Ісуса. У раздзелах 13-17 апавядаецца пра апошнюю велікодную імшу, аповед амаль цалкам складаецца з гаворак Ісуса, у іх Хрыстос настаўляе вучняў, якія праз невялікі час павінны застацца адны, без свайго Настаўніка. Вяршыняй Евангелля з’яўляецца Крыж — галоўная падзея дзейнасці Хрыста згодна з воляй Айца для ўратавання чалавецтва. Апошні (21) радзел апавядае пра з’яўленне ўваскрэслага Ісуса сваім вучням у Галілеі і адрозніваецца па стылю і мове ад астатняга Евангелля, што дало падставу некаторым даследчыкам лічыць, што раздзел мог быць напісаны вучнямі Яна пасля яго смерці.

Сціслы план Евангелля Пралог () Пачатак дзейнасці Ісуса () Служэнне Ісуса ў Галілеі і Іерусаліме ( — ) Служэнне ў Іерусаліме і Іўдзеі ( — ) Апошнія дні ў Іерусаліме ( — ) Укрыжаванне Ісуса ( — ) Уваскрэсенне Хрыста () З’яўленне Ісуса ў Галілеі. Эпілог ()

Пераклады Отъ Иоана (Астрамірава Евангелле) Паводле Іоана сьв. Эвангельле ў перакладзе Лукаша Дзекуць-Малея і Антона Луцкевіча Сьвятая Эванэлія Езуса Хрыста паводле Яна ў перакладзе Вінцэнта Гадлеўскага Паводля Сьв. Яна Эвангеле ў перакладзе Яна Пятроўскага Евангеля подле сьвятога Яана ў перакладзе Яна Станкевіча Паводле Яна Сьвятое Евангельле ў перакладзе Міхася Міцкевіча (аблічбоўка рукапісу) Паводле Яна сьвятое дабравесьце у перакладзе Васіля Сёмухі Эвангелія паводле Яна ў перакладзе Уладзіслава Чарняўскага Святое Евангелле паводле Іаана ў перакладзе Біблейскай камісіі Беларускай праваслаўнай царквы Евангелле паводле святога Яна Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Паводле Іаана Святое Дабравесце ў перакладзе А. К. Клышкі Эвангельле паводле Яна ў перакладзе Антонія Бокуна Сьвятое Эвангельле паводле Яана . — Менск: Беларуская Эвангельская Царква, 2010. — 67 с. На бел. мову з грэцкага тэксту пераклалі Эрнст Сабіла, Сяргей Малахаў. Евангелле паводле Яна ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Крыніцы

Літаратура В. Н. Кузнецова. Евангелие от Иоанна. Комментарий. Общедоступный Православный Университет. 2010. 480 с. ISBN 978-5-87507-282-6 Новый завет. Комментарий к Библии под ред. А. П. Лопухина. 2006. ISBN 978-5-9989-18087. Аверинцев С. Собрание сочинений. — К.: Дух и литера, 2004. — 500 с. ISBN 9667888843. Дюмулен П. Евангелие от Иоанна. Комментарий. Пер. с франц. Ю. Куркиной. — СПб.: Изд-во св. Петра, 2003. — 184 с. ISBN 5-93247-017-8

Катэгорыя:Кнігі Новага Запавету Катэгорыя:Евангеллі Катэгорыя:Евангелле паводле Яна Катэгорыя:Апостал Іаан Багаслоў