thumb|200px|Герб Віцебска Вядомыя ўраджэнцы Віцебска:

__NOTOC__ thumb|175px|Яўген Агрэст thumb|175px|Аксана Кавальчук

А Яўген Сяргеевіч Абраменка — беларускі біятланіст. Яўген Агрэст (нар. 1966) — шахматыст, шматразовы чэмпіён Швецыі. Міхась Адзярыха (1904—1938) — краязнавец, педагог, ахвяра рэпрэсій сталінізму. Заір Азгур (1908—1994) — беларускі скульптар. Святлана Акружная — народная артыстка Беларусі, актрыса. Уладзімір Іванавіч Акулаў — беларускі мастак, выпускнік Віцебскага худграфа. Альгерд — вялікі князь літоўскі. Анатоль Сямёнавіч Александронак (нар. 1941) — беларускі спартсмен. Сямён Альтшулер — расійскі фізік. Жарэс Алфёраў — расійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 2000 года. Мікалай Аляксандравіч Аляксееў (нар. 1978) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Разалія Міхайлаўна Амусіна (1918—1972) — дзіцячая пісьменніца, сцэнарысткаhttps://lavkapisateley.spb.ru/enciklopediya/a/amusina-roza-mihajlovna. Марыя Васільеўна Анібраева — Герой Сацыялістычнай Працы. Міхаіл Анцаў (1865—1945) — кампазітар, харавы дырыжор і педагог; адзін з арганізатараў Народнай кансерваторыі ў Віцебску. Арцём Арашонак — пісьменнік, перакладчык, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Людміла Аляксандраўна Арцёменка (нар. 1953) — беларускі палітык. Таццяна Пятроўна Аржаннікава (нар. 1964) — майстар спорту міжнароднага класа (1978) па спартыўнай гімнастыцы. Галіна Аляксандраўна Арлова — беларуская актрыса. Ганна Пятроўна Арлова (нар. 1955) — доктар педагагічных навук, прафесар. Аляксандр Мікалаевіч Арлоў — беларускі скульптар. Іван Аляксеевіч Арлоў — савецкі ваенны дзеяч. Леанід Афрэмаў — беларуска-ізраільскі мастак. Яўген Якаўлевіч Аршанскі (нар. 1975) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання і выхавання (хімія). Доктар педагагічных навук (2005), прафесар (2007). Вадзім Іванавіч Арэхаў — савецкі ваенны дзеяч.

Б Маіна Максімаўна Бабарыка — беларуская журналістка. Рыгор Абрамавіч Багарад — поўны кавалер Ордэна Славы. Мікалай Багародскі (1877—1937) — гісторык, краязнавец, публіцыст; ахвяра сталінскіх рэпрэсій. Анатоль Багатыроў (1913—2003) — народны артыст Беларусі, кампазітар. Уладзімір Іванавіч Бадзягін — беларускі спартсмен. Аляксандр Васілевіч Базыленка — беларускі спартсмен. Руслан Леанідавіч Байдакоў (нар. 1974) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Алег Анатолевіч Бандарык — беларускі спартсмен. Феадосій Раманавіч Барадулін (1896—1956) — гісторык медыцыны. Доктар медыцынскіх навук, прафесар (1946). Юрый Анатолевіч Баранаў (нар. 1949) — беларускі мастак. Наталля Сяргееўна Бараноўская — беларуская спартсменка. Віталь Баркоўскі — беларускі тэатральны рэжысёр. Ісаак Бароўскі — беларускі мастак. Яўген Бартніцкі — паэт, каталіцкі святар. Ісідар Самуілавіч Бас — беларускі літаратуразнавец. Радзівон Міхайлавіч Бас — беларускі рэжысёр і прадзюсар. Рыгор Міхайлавіч Баталаў — Герой Савецкага Саюза. Міхаіл Бахцін (1895—1975) — расійскі філосаф, літаратуразнавец і тэарэтык мастацтва. Юрый Анатольевіч Балабанаў (1963—2006) — беларускі спартсмен. Заслужаны майстар спорту па спартыўнай гімнастыцы.

Афанасій Белабародаў (1903—1990) — савецкі военачальнік, двойчы Герой Савецкага Саюза. Андрэй Бембель (1905—1986) — беларускі скульптар. Таццяна Дзмітрыеўна Беразоўская — беларуская мастачка. Бер Лейзеравіч Берлінкоў (1912—1996) — беларускі шашачны ігрок, функцыянер, суддзя. Ізраіль Саламонавіч Бескін — Герой Савецкага Саюза. Таццяна Сямёнаўна Бойка (нар. 1955) — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. Анатоль Бонч-Асмалоўскі (1857—1930) — грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, мемуарыст. Давыд Абрамавіч Брук (1924—1987) — савецкі тэатральны мастак. Абрам Якаўлевіч Брын — беларускі трэнер па боксе. Аляксандр Уладзіміравіч Бугаёў (нар. 1957) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне бухгалтарскага ўліку і аналізу. Алена Бузінова (нар. 1989) — беларуская футбалістка. Выступала за зборную Беларусі. Пётр Аляксандравіч Буланаў — беларускі імунолаг. Уладзімір Паўлавіч Бурмейстар — савецкі балетмайстар. Георгій Кліменцьевіч Бухавец — савецкі ваенны дзеяч. Васіль Быкаў (1924—2003) — пісьменнік, грамадскі дзеяч. Сяргей Сяргеевіч Быкоўскі — беларускі баксёр. Аляксандрас Бяляўскіс — латвійскі хакеіст.

В Валерый Ігнатавіч Вагель — беларускі спартсмен. Восіп Вайніловіч (1860—1890) — рэвалюцыянер-народнік, публіцыст. Мікалай Мікалаевіч Вараб’ёў (нар. 1974) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар. Язэп Васілевіч (1870—1934) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, педагог, археолаг, публіцыст. Віталій Міхайлавіч Васюкоў (нар. 1974) — беларускі палітык. Уладзімір Сямёнавіч Васільеў (1936—2017) — беларускі ўрач-інфекцыяніст. Доктар медыцынскіх навук (1983), прафесар (1983). Імануіл Велікоўскі — амерыкана-ізраільскі ўрач, пісьменнік-фантаст. Фелікс Рувімавіч Вількін — беларускі дызайнер. Якаў Раманавіч Вількін — беларускі гісторык спорту. Святлана Барысаўна Вількіна — беларуская спартсменка (шатакан каратэ-до). Уладзімір Ільіч Вітко — беларускі мастак. Барыс Ізраілевіч Волчак — савецкі рэжысёр. Ялегі Пранціш Вуль (1835—1880-я) — беларускі паэт. Арцём Вярыга-Дарэўскі (1816—1884) — беларускі паэт, драматург, публіцыст і даследчык фальклору, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Святлана Барысаўна Вількіна — беларуская спартсменка і трэнер (шатакан каратэ-до). Эдуард Аляксандравіч Высоцкі (1943—2011) — беларускі геолаг. Доктар геолага-мінералагічных навук (1998), прафесар (2000).

Г Валерый Мікалаевіч Гурын (1938—2007) — беларускі вучоны, доктар медыцынскіх навук, прафесар. Віталь Іосіфавіч Гальданскі — вучоны ў галіне ядзернай фізікі. Жанна Васільеўна Гарадзецкая (нар. 1979) — беларуская баскетбалістка. Іван Гарбачэўскі (1800—1869) — дзекабрыст, мемуарыст. Пётр Аўгуставіч Гельвіх — савецкі вучоны ў галіне балістыкі. Карл Іванавіч Гібенталь (1786—1860) — вынаходнік гіпсавай імабілізацыі ў медыцыне, вядомы практык-эпідэміёлаг. Іосіф-Еўзель Гінцбург (1812—1878) — расійскі філантроп, фінансіст, барон. Рыгор Яфімавіч Глюкман — амерыканскі жывапісец. Галіна Гаўрыілаўна Голубева — беларускі архітэктар. Вольга Сяргееўна Горлава — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Карл Грыгаровіч (1868—1921) — беларускі скрыпач і педагог; інтэрпрэтатар скрыпічнай і квартэтнай класікі. Давід Барысавіч Грубін (1913—1997) — савецкі мастакhttps://socrealizm.com.ua/gallery/artist/grubin-db-1913. Ігар Алегавіч Грунтоў (нар. 1950) — беларускі юрыст, спецыяліст у галіне крымінальнага права і крыміналогіі, крымінальна-выканаўчага права. Залман Маркавіч Гудковіч (1925—2014) — савецкі палярны даследчык. Доктар геаграфічных навук. Іосіф Сямёнавіч Гурэвіч (1890—1956) — савецкі архітэктар. Барыс Львовіч Гутнікаў — савецкі скрыпач.

Д Ніна Сцяпанаўна Давыдзенка — беларуская артыстка балета. Уладзімір Антонавіч Дамарацкі (нар. 1958) — беларускі вучоны ў галіне сексалогіі. Алена Алегаўна Данчанка (нар. 1966) — беларускі ўрач-біяхімік. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Анатоль Максімавіч Дарафееў — беларускі заолаг. Уладзіслаў Пятровіч Даркевіч — беларускі археолаг. Дзмітрый Даўгяла (1868—1942?) — гісторык, класік беларускай археаграфіі. Эдуард Анатольевіч Дацэнка (нар. 1963) — доктар медыцынскіх навук, прафесар. Эдуард Іванавіч Дземенкавец (нар. 1968) — беларускі футбаліст і футбольны трэнер. Артурс Дзімітэрс — латвійскі акцёр. Таццяна Дзягілева — беларуская супермадэль. Іосіф Паўлавіч Добры (1905—1973) — савецкі кампазітарhttps://dic.academic.ru/dic.nsf/enc_biography/21676/Добрый Уладзімір Карпавіч Добрэр (1901—?) — савецкі гісторыкhttps://bioslovhist.spbu.ru/person/1493-dobrer-vladimir-karpovich.html Дэвід Дропкін (1908—1990) — амерыканскі вучоныhttps://ecommons.cornell.edu/bitstream/handle/1813/18804/Dropkin_David_1990.pdf;jsessionid=372F57B8689BAEF54BDAEB64C81439A2?sequence=2. Сцяпан Сямёнавіч Дудышкін — рускі журналіст, літаратурны крытык. Анатоль Мікалаевіч Дулаў (нар. 1978) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук. Хацкель Дунец (1897—1937) — крытык, публіцыст, ахвяра рэпрэсій сталінізму.

Ж Сцяпан Жабінскі (1894—?) — рэдактар газеты «Звязда», грамадскі дзеяч, ахвяра рэпрэсій сталінізму. Рыгор Самуілавіч Жалязняк — беларускі паэт. Эльвіра Анатольеўна Жвікава (нар. 1962) — савецкі і беларускі дызайнер. Оскар Саламонавіч Жукоўскі — савецкі ваенна-марскі дзеяч. Віталь Мікалаевіч Жураў (1920—2010) — чыгуначнік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Сацыялістычнай Працы.

З Васіль Усцінавіч Забродскі — беларускі ўрач. Вадзім Элдаравіч Зіманскі (нар. 1968) — беларускі мовазнавец. Міхаіл Васілевіч Зімянін — савецкі дзяржаўны дзеяч, дыпламат. Аляксандр Аляксандравіч Зянькоў (нар. 1977) — беларускі навуковец і палітык. Кандыдат медыцынскіх навук.

І Глеб Анатольевіч Іваноў — беларускі палітык. Мікалай Міронавіч Івашэнка (1917—1989) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1955), дацэнт (1962). Таццяна Міхайлаўна Івінская — беларуская баскетбалістка. Навум Міхайлавіч Ігліцын (1895—1951) — савецкі ўролаг. Марына Аляксандраўна Ільіна (нар. 1970) — беларускі настаўнік, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. Аляксандр Канстанцінавіч Ільінскі — беларускі акцёр. Міхаіл Рыгоравіч Іціксон (1935—2003) — арганізатар вытворчасціhttp://chel-portal.ru/enc/Itikson_Mihail_Grigorevich.

К Барыс Яфімавіч Кабішчар — беларускі дзеяч цыркавога мастацтва. Андрэй Васільевіч Кавалёў — беларускі шахматыст. Андрэй Робертавіч Кавалёў — беларускі хакеіст. Аксана Аляксееўна Кавальчук (нар. 1979) — беларуская валейбалістка. Мікалай Пятровіч Казак (нар. 1977) — беларускі спартсмен. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Аляксандр Уладзіміравіч Казакоў (нар. 1982) — беларускі гісторык. Уладзімір Генадзевіч Какорка — беларускі спартсмен. Іван Іванавіч Каладоўскі (нар. 1945) — беларускі мастак і педагог. Андрэй Каладынскі — вялікалітоўскі дзеяч Рэфармацыі XVI стагоддзя. Вальдэмар Ільіч Калінін — цыганска-беларускі паэт, перакладчык. Ігар Львовіч Купрыянаў (нар. 1938) — беларускі вучоны ў галіне парашковай металургіі. Ігар Уладзіміравіч Каныгін (нар. 1956) — беларускі і савецкі барэц класічнага (грэка-рымскага) стылю. Майсей Юдавіч Канэ — беларускі вучоны ў галіне машынабудавання. Ніна Лазараўна Капелюшнік (нар. 1925) — вучоны ў галіне гінекалогіі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Татарстанhttps://kazanmedjournal.ru/kazanmedj/article/view/96204/ru_RU. Галіна Аляксандраўна Каралькова (1943—2001) — беларуская актрыса. Сяргей Аляксандравіч Карніленка — беларускі футбаліст. Дар’я Якаўлеўна Карпенка (1940—2005, Данецк) — фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесарhttps://esu.com.ua/article-10014 Алег Кастагрыз — беларускі мастак. Якаў Львовіч Катал-Герман (1880—1940) — савецкі жывапісец. Ціхан Васілевіч Кібардзін — гарадскі архітэктар. Навум Кіслік (1925—1998) — беларускі пісьменнік і перакладчык. Генадзь Кісялёў (1931—2008) — беларускі літаратуразнавец, архівіст і пісьменнік. Рыгор Піліпавіч Клікушын — беларускі кніжны графік. Францішак Дыянізы Князьнін (1750—1807) — польскі паэт, адзін з першых збіральнікаў беларускага фальклору. Лявон Кобрын Анатоль Кірылавіч Колчын — заслужаны трэнер Беларусі па боксе. Дзяніс Юр’евіч Коўба — беларускі футбаліст.

Уладзімір Краснянскі — музеязнавец, архівіст. Алена Уладзіміраўна Крыклівец (нар. 1983) — беларускі літаратуразнавец, паэтэса. Доктар філалагічных навук, дацэнт. Андрэй Аляксандравіч Кузняцоў (нар. 1970) — беларускі спецыяліст у галіне радыёэлектронікі, матэрыялазнаўства вытворчасцей тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці. Доктар тэхнічных наук (2008), дацэнт (2005). Уладзімір Іванавіч Кузняцоў — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі. Зінаіда Валянцінаўна Курдзянок — беларуская актрыса. Сяргей Васільевіч Кухто (1959—1999) — беларускі мастак.

Л Лазар Лагін (1903—1979) — савецкі пісьменнік. Тадэвуш Гіляравіч Лада-Заблоцкі (1811—1847) — беларускі паэт, перакладчык.