__NOTOC__ 16 лютага — сорак сёмы дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі 1270: На лёдзе замерзлага Балтыйскага мора ў бітве пры Карусе зышліся войскі Вялікага Княства Літоўскага і аб’яднаныя атрады нямецкіх рыцараў. 1446: Вялікі князь маскоўскі Васіль II быў аслеплены ў Крамлі, а затым сасланы ў Угліч. 1704: Пры падтрымцы Швецыі супернікамі караля Аўгуста II Моцнага ў Рэчы Паспалітай створана Варшаўская канфедэрацыя. 1918: Літоўская Тарыба абвясціла Дэкларацыю незалежнасці Літвы. 1923: Англійскі археолаг-егіптолаг Говард Картэр ускрыў грабніцу Тутанхамона. 1925: Пры Інбелкульце заснавана бібліятэка, цяпер — Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі. 1948: Адкрыта Міранда, спадарожнік Урана. 1993: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Мальтай.
Нарадзіліся 1032: Ін-цзун (дынастыя Сун), імператар 1331: Калуча Салютаці, італьянскі дзяржаўны дзеяч 1497: Філіп Меланхтан, нямецкі гуманіст і тэолаг 1543: Кано Эйтоку, японскі мастак 1758: Юльян Урсын Нямцэвіч, палітычны дзеяч, пісьменнік, гісторык (пам. 21.5.1841) 1834: Эрнст Генрых Гекель, нямецкі біёлаг-эвалюцыяніст (пам. 9.8.1919) 1841: Арман Гіёмен, французскі мастак 1893: Міхаіл Тухачэўскі, маршал СССР (пам. 12.6.1937) 1895: Францішак Кушаль, беларускі вайсковы і палітычны дзеяч, публіцыст (пам. 25.5.1968) 1902: Рыгор Мурашка, беларускі паэт (пам. 1944) 1904: Джордж Фрост Кенан, амерыканскі дыпламат і гісторык 1925: Іван Навуменка, беларускі пісьменнік і літаратуразнавец 1939: Чэслаў Неман, польскі музыка і спявак 1942: Кім Чэн Ір, кіраўнік Паўночнай Карэі
Памерлі 1279: Афонсу III, пяты кароль Партугаліі 1794: Эцьен-Шарль дэ Ламені дэ Брыен, прэм’ер-міністр Францыі 1865: Тадэвуш Валянскі, польскі гісторык і археолаг, калекцыянер (нар. 17.10.1785) 1899: Фелікс Фор, французскі палітычны дзеяч 1905: Павел Баброўскі, беларускі гісторык і этнограф (нар. 2.4.1832) 1932: Фердынанд Эдуард Бюісон, французскі педагог і грамадскі дзеяч, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (нар. 20.12.1841) 1952: Еўсцігней Міровіч, беларускі драматург і тэатральны рэжысёр (пам. 10.8.1878) 2011: Юсцінас Марцінкявічус, літоўскі пісьменнік 2012: Леанід Анцімонаў, беларускі мастак 2018: Хелі Ляэтс, эстонская спявачка 2022: Крысціна Кальдэрон, апошні прадстаўнік індзейскага народа яганаў 2024: Аляксей Навальны, расійскі грамадскі і палітычны дзеяч
Святкуюць Літва: Дзень аднаўлення дзяржаўнасці Паўночная Карэя: Дзень нараджэння Кім Чэн Іра
216