Крупскі (, , , ) — прозвішча. Жаночая форма -- Крупская.
Прозвішча, напэўна, паходзіць ад тапоніма тыпу Крупа -- паселішча адкуль родам або якім валодалі продкі цяперашніх асоб з прозвішчам Крупскі. У сваю чаргу ад прозвішча ўтвораны шэраг айконімаў.
Сярод вялікай колькасці Крупскіх ёсць некалькі шляхецкіх родаў, якія ўжывалі розныя гербы, у тым ліку Крупскія герба «Корчак», а таксама Крупскія гербаў «Леўарт», «Шэліга», «Копач», «Леў II» і іншых, сярод іх род маскоўскага паходжання, нашчадкі князя Андрэя Курбскага, якіх таксама часам скажона пісалі Крупскімі.
Вядомыя асобы Адам Крупскі (1706—1748) — беларускі і літоўскі філосаф, каталіцкі святар, езуіт. Аляксандр Іванавіч Крупскі (1875—1943) — прафесар, акушэр-гінеколаг, дэпутат Цэнтральнай Рады УНР. Аляксандр Канстанцінавіч Крупскі (нар. 1960) — заслужаны майстар спорту, чэмпіён Еўропы і чэмпіён СССР. Аляксандр Кірылавіч Крупскі (1845—1911) — прафесар, хімік-тэхнолаг, сапраўдны стацкі саветнік. Антоні Крупскі (1889—1948) — прафесар Цюрыхскага ўніверсітэта, ветэрынар. Віктар Іосіфавіч Крупскі (1921—2000) — Герой СССР, палкоўнік, савецкі лётчык. Зыгмунт Баніфацевіч Крупскі (1883—каля 1940) — дваранін-землеўласнік, культурны, гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі і Польшчы, бурмістр Нясвіжа, апошні прыватны ўласнік маёнтка Мяцявічы. Ежы Крупскі (1472—1548) — польскі дыпламат, ваявода белзскі, каралеўскі радца, уладальнік паселішча Крупэ і заснавальнік замка «Крупэ». Іван Лазаравіч Крупскі (1926—1983) — Герой Сацыялістычнай Працы. Мікалай Крупскі (нар. 1919) — брыгадны генерал Польшчы. Міхаіл Аляксандравіч Крупскі (1902—1975) — прафесар, інжынер-контрадмірал ВМФ, пляменнік Н. К. Крупскай. Павел Філіповіч Крупскі (1924—1943) — Герой СССР, дэсантнік (ваенная разведка), сяржант. Станіслаў Крупскі (1839—1900) — польскі пісьменнік і ўрач. Урбан Баніфацевіч Крупскі (1863-1915) — беларускі палітычны, культурны і гаспадарчы дзеяч Расійскай імперыі, дваранін-землеўласнік. Чэслаў Урбанавіч Крупскі — дзяржаўны дзеяч міжваеннай Польшчы. Язэп Крупскі (нар. 1934) — беларускі мастак. Ян Крупскі (нар. 1924) — альпініст, горны выратавальнік. Ян Непамуцэн Казімеж Крупскі (1799—1856) — заснавальнік польскай стэнаграфіі, пісьменнік, журналіст. Януш Урбанавіч Крупскі (1898-1939) — беларускі і польскі дваранін-каталік, удзельнік Грамадзянскай вайны ў Расіі, інжынер-аграрый, апошні прыватны ўласнік маёнтка Засулле ў Расійскай імперыі і міжваеннай Польшчы. Януш Крупскі (1951—2010) — польскі гісторык, дзяржаўны дзеяч. Яраслаў Крупскі (нар. 1969) — польскі футбаліст, трэнер.
Айконімы Крупскі — пасёлак у Крупскім раёне Мінскай вобласці. Крупскі — хутар у Гулькевічскім раёне Краснадарскага края Расіі. Крупскі — хутар у Сальскім раёне Растоўскай вобласці Расіі.
Іншае марка «Крупскі» — вытворчасць крупы і цукру ў Дняпры ва Украіне.
Гл. таксама Крупскі раён — раён Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Крупскі пасялковы савет Крупскі Млын — гміна і вёска ў Тарнагурскім павеце Сілезскага ваяводства Польшчы. Крупскі Востраў — вёска ў Красныстаўскай гміне Краснастаўскага павета Люблінскага ваяводства Польшчы. Востраў Крупскай — востраў архіпелага Паўночнай Зямлі ў Таймырскай Даўгана-Ненецкай акрузе Краснаярскага краю Расіі.
Катэгорыя:Беларускія прозвішчы