Мікалай Трызна (? — 10 кастрычніка 1640) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Падкаморы слонімскі з 1608, вялікі кухмістр літоўскі ў 1623—1635, вялікі падскарбі літоўскі з 1635.

У 1626 і 1640 ахвяраваў сродкі на будаўніцтва манастыра і царквы ў Быцені.

Сям'я Сын Рыгора Трызны, маршалка слонімскага, і Раіны Сапегі, дачкі менскага ваяводы Багдана Сапегі.

Ажаніўся з Марынай Дарагастайскай, дачкой полацкага ваяводы Мікалая Дарагастайскага. Меў сына Тэафіла, ваяводу берасцейскага, дачок Рэгіну — замужам за Габрыэлем Шэметам, Тэадору — замужам за Казімірам Тышкевічам.

Літаратура

Мікалай Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Падскарбіі вялікія літоўскія Катэгорыя:Кухмістры вялікія літоўскія Катэгорыя:Падкаморыя слонімскія