__NOTOC__ 2 студзеня — другі дзень года па Грыгарыянскім календары

Падзеі 533: пачатак пантыфіката Яна ІІ. 1492: Падзенне Гранады, спыніў існаванне Гранадскі эмірат, што азначала канец Рэканкісты. 1611: Пачаўся суд над падручнымі венгерскай графіні Эржэбет Батары, абвінавачанымі ў шматлікіх забойствах. 1781: Паўстанцы на чале з Тупакам Амару II аблажылі Куска. 1901: Зігмунд Фрэйд апублікаваў кнігу «Псіхапаталогія паўсядзённага жыцця». 1925: Утворана Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць. 1981: У Мінску заснаванае выдавецтва «Юнацтва».

Нарадзіліся

1783: Крыстафер Вільгельм Экерсберг, дацкі мастак 1795: Хендрык ван дэ Сандэ Бакхёйзен, нідэрландскі мастак 1822: Рудольф Юліус Эмануэль Клаўзіус, нямецкі фізік і матэматык (пам. 24.8.1888) 1870: Эрнст Барлах, нямецкі скульптар, мастак і пісьменнік (пам. 24.10.1938) 1889: Роджэр Адамс, амерыканскі хімік 1896: Дзыга Вертаў, савецкі кінарэжысёр, адзін з пачынальнікаў дакументальнага кіно (пам. 12.2.1954) 1904: Вальтэр Гейтлер, нямецкі фізік (пам. 15.11.1981) 1905: Майкл Тыпет, брытанскі дырыжор і кампазітар 1920: Айзэк Азімаў, амерыканскі пісьменнік-фантаст (пам. 6.4.1992) 1925: Яўген Дзямідчык, беларускі вучоны ў галіне анкалогіі і хірургіі 1928: Уладзімір Цвірка, дзеяч беларускай эміграцыі (пам. 15.3.1992) 1929: Антон Лемдэн, аўстрыйскі мастак 1931: Уладзімір Гуркоў, беларускі этнограф 1937: Генадзь Марцуль, беларускі гісторык 1940: Сатхамангалам Раві Срыніваса Варадхан, амерыканскі матэматык індыйскага паходжання 1943: Пётр Нікіценка, беларускі эканаміст 1950: Сямён Домаш, беларускі палітык (памёр 9.2.2019) 1959: Пятро Жаўняровіч, беларускі філолаг 1971: Тэй Дыгз, амерыканскі акцёр і спявак 1997: Аршад Надзім, пакістанскі лёгкаатлет

Памерлі 951: Лю Чэн’ю, апошні імператар Позняя Хань 1783: Ёган Якаб Бодмер, швейцарскі пісьменнік, філолаг 1831: Бартальд Георг Нібур, нямецкі гісторык антычнасці 1864: Ігнат Здановіч, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 ў Беларусі і Літве 1909: Іаан Кранштадскі, рускі праваслаўны святы 1921: Франц фон Дэфрэгер, аўстрыйскі мастак 1932: Эма Чэдвік, шведская мастачка 1942: Івандэ Кая, латвійскай пісьменніца, феміністка 1946: Фабіян Абрантовіч, беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч 1950: Юзаф Ядкоўскі, краязнавец, у 1922 заснаваў у Гродна гісторыка-археалагічны музей (нар. 20.12.1890) 1952: Луі Вальта, французскі мастак 1962: Курт Зелігман, швейцарска-амерыканскі мастак 1986: Уладзімір Тарасевіч, каталіцкі святар, беларускі царкоўны дзеяч (нар. 27.11.1921) 2009: Інгер Крыстэнсэн, дацкая паэтэса. 2019: Юры Туронак, беларускі дзеяч і гісторык (нар. 26.4.1929) 2024: Цві Замір, ізраільскі ваенны дзеяч 2025: Агнеш Келеці, венгерская гімнастка, алімпійская чэмпіёнка

Святкуюць : Дзень зімовага сонцастаяння : Дзень продкаў : Свята Такаі : Карнавальны дзень : Дзень святога Бертольда

102