Е́ндрыхаўцы (, ) — аграгарадок у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Роскага сельсавета.
Гісторыя Вядома з пачатку XVIII ст. у складзе маёнтка Рось. У 1796 г. фальварак і вёска, належалі Яну Патоцкаму. У 1836 г. прыватная вёска, 19 двароў, 155 жыхароў. У 1914 г. 21 двор, 141 жыхар. Рашэннем Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў ад 27.12.2010 г. № 22 пераўтворана ў аграгарадок без змянення назвы.
Насельніцтва На 01.01.2004 г. 201 двор, 566 жыхароў.
Іфраструктура Ёсць крама, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, спіртзавод. Радзіма
Памятныя мясціны Помнік землякам. На ўшанаванне 64 аднавяскоўцаў, якія загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, у 1970 г. пастаўлены помнік — скульптура воіна з лаўровым вянком.
Вядомыя асобы Т. У. Афанасік — Герой Сацыялістычнай Працы С. Ю. Жукоўскі — жывапісец, пейзажыст
Спасылкі
Катэгорыя:Роскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна