Апанас Андрэевіч Ахрэм (, в. Урэчча, Вілейскі раён — ) — беларускі савецкі хімік-біяарганік. Акадэмік Акадэміі навук БССР (1970), доктар хімічных навук (1960), прафесар (1960). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут ў 1934 годзе. У 1961—1962 гадах А. А. Ахрэм працаваў у Гарвардскім і Стэнфардскім універсітэтах у лабараторыях пад кіраўніцтвам такіх выбітных хімікаў, як будучы нобелеўскі лаўрэат Р. Б. Вудвард і прафесар К. ДжэрасіAfanasii A. Akhrem (on his birthday and his 70th year of scientific activity) . У 1963—1972 гадах загадчык лабараторыі хіміі Інстытута арганічнай хіміі АН БССР. У 1974—1988 гадах дырэктар Інстытута біяарганічнай хіміі АН БССР, з 1988 года — Ганаровы дырэктар. Член Прэзідыума Акадэміі навук БССР з 1973 года.
Навуковая дзейнасць Аўтар больш за 800 навуковых прац, у тым ліку 13 манаграфій і 100 вынаходніцтваўАкадемик АХРЕМ Афанасий Андреевич .
Навуковыя даследаванні па біяарганічнай хіміі стэроідаў, бялкоў, пептыдаў, нуклеатыдаў. Адкрыў рэакцыю гетэраанеліравання, рэакцыю хлорангідрыда ацэтыльсаліцылавай кіслаты з цукрамі, нуклеазідамі і нуклеатыдаў, стэрэаспецыфічную перагрупоўку стэроідных гліцыдолаў пад дзеяннем грыньяраўскага рэагента; з’ява рухомасці падвойных сувязяў у спалучаных дыенавых злучэннях (1975).
Галоўны рэдактар часопіса «Известия АН БССР. Серия химических наук» з 1972 года.
Асноўныя працы Тонкослойная хроматография. — М. 1965 (разам з А. І. Кузняцовай). Полный синтез стероидов. — М.: Наука, 1967 (разам з Ю. А. Цітовым). Total Steroid Synthesis. New York, Plenum Press, 1970 (with Yu.A.Titov). Стероиды и микроорганизмы. — М.: Наука, 1970 (разам з Ю. А. Цітовым). Экдизоны — стероидные гормоны насекомых. — Мн.: Наука и техника, 1973 (совм. с И. С. Левиной, Ю. А. Титовым). О природе стероидсвязывающего центра транскортина человека (разам з А. В. Свірыдавым і А. А. Стральчонкам) // Доклады АН СССР. 1978. Т. 242. № 5. Экдистероиды: химия и биологическая активность. — Мн.: Наука и техника, 1989 (совм. с Н. В. Ковганко). Стероиды: Экологические функции. — Мн.: Наука и техника. 1990 (совм. с Н. В. Ковганко).
Узнагароды Дзяржаўная прэмія БССР 1988 за стварэнне навуковых асноў, распрацоўку тэхналогіі, арганізацыю доследнай вытворчасці і ўкараненне ў практыку аховы здароўя радыёдыягнастычных набораў.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1976), «Знак Пашаны» (1952), Айчыннай вайны I ступені (1945), Айчыннай вайны II ступені (1944, 1985), Чырвонай Зоркі (1943), медалямі, ордэнам Пашаны (2004).
Ушанаванне памяці 17 кастрычніка 2014 года ў Інстытуце біяарганічнай хіміі НАН Беларусі прайшла канферэнцыя да 100-годдзя з дня нараджэння акадэміка Ахрэма. Адкрыта памятная дошка навукоўцуУ адкрыцці мемарыяльнай дошкі выдатнаму навукоўцу з Вілейшчыны прыняла ўдзел навуковы супрацоўнік музея // Сайт Вілейскага краязнаўчага музея.
Літаратура
Ахрем Афанасий Андреевич // Волков В. А., Вонский Е. В., Кузнецова Г. И. Выдающиеся химики мира. — М.: Высшая школа, 1991. Лахвич Ф. А., Лиштван И. И., Матвеев А. В. и др. Афанасий Андреевич Ахрем (К 85-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. хім. навук. 1998. № 1. Мясникович М. В., Борисевич Н. А., Комаров В. С. и др. Афанасий Андреевич Ахрем (К 90-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. хім. навук. 2003. № 1. Лесникович А. И., Крутько Н. П., Агабеков В. Е. и др. Афанасий Андреевич Ахрем (К 95-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. хім. навук. 2008. № 2. Афанасий Андреевич Ахрем // Весці НАН Беларусі. Сер. хім. навук. 2010. № 2.
Спасылкі Ахрэм, Апанас Андрэевіч (доктар хімічных навук ; 1913—2010) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі АХРЭМ Апанас Андрэевіч. Памяці вучонага. // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Афанасий Андреевич Ахрем (1913—2010) // Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі Апанас Андрэевіч Ахрэм у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вілейскім раёне Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Беларусі