Іван Восіпавіч Ахрэмчык (, — , Мінск) — беларускі савецкі жывапісец. Народны мастак БССР (1949), прафесар (1964)..
Біяграфія Скончыў Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут у Маскве (1930), яго выкладчыкамі былі Абрам Архіпаў, , . З 1931 года на педагагічнай працы: выкладаў у Беларускім дзяржаўным мастацкім тэхнікуме (1931—1941), Мінскім мастацкім вучылішчы (1948—1952), Беларускім політэхнічным інстытуце (1953—1963), Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1963—1967) на пасадзе загадчыка кафедры жывапісу. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1959 гадах.Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1. А — Беліца/Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова. — Мн.:БелЭн, 1993. — 494 с, ISBN 5-85700-074-2. — C. 236.
Упершыню ўдзельнічаў у 1-й Мінскай мастацкай выстаўцы у 1921 г. («Эцюд», «Аўтапартрэт»). На II Усебеларускай мастацкай выстаўцы 1927 г. экспанаваліся два мужчынскіх партрэта, карціны «У чайнай», «Нацюрморт» і інш. У 1929 г., на III Усебеларускай мастацкай выстаўцы, сярод іншых былі паказаны «Падпісанне маніфеста аб стварэнні БССР» (1929), «Партрэт кампазітара М. Аладава» (1928), «Дзяўчынка». Амаль усе даваенныя карціны І. Ахрэмчыка не захаваліся.
Сябра Саюза мастакоў БССР з 1940 г.
Творчасць Працаваў у галіне партрэта, тэматычнай карціны, пейзажа, манументальнага мастацтва. Адзін з першых у беларускім жывапісе звярнуўся да тэмах сацыялістычнага будаўніцтва, станаўлення Савецкай улады. У гады Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнічаў у выданні ЦК КПБ «Раздавім фашысцкую гадзіну» (1943-44). Творчасці І. Ахрэмчыка, заснаванай на рэалістычных традыцыях, ўласціва глыбокае пранікненне ва ўнутраны свет сучасніка..
Творы Тэматычныя карціны «Падпісанне маніфеста аб стварэнні БССР» (1929), першая прэмія на III Усебеларускай мастацкай выстаўцы «I з’езд РСДРП» (1930), дыпломная работа «Торф для Асінбуда» (1931) «II з’езд РСДРП» (1934), эскіз карціны «Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск» (1934-1935, захоўваецца ў Нацыянальным Мастацкім музеі Беларусі) «Гідраторф» (1937) «Гідраторф Асінбуд» (1937) «Арганізацыя Савецкай улады ў Гомелі» (1939—1940, не захавалася) «Твар ворага» (1942) «Пасяджэнне ЦК КП(б)Б 3 ліпеня 1941» (1944)
«Абаронцы Брэсцкай крэпасці» (1958)І. Ахрэмчык. «Абаронцы Брэсцкай крэпасці»
Партрэты «Мужчына ў жоўтай кашулі» (1928, захоўваецца ў карціннай галерэі Астраханская вобл.) У. Галубка (1930-я) Партрэт піяніста А. Штэйна (1932) Ю. Пэна (1936) Партрэт студэнткі Т. (1936) П. Глебкі (1943) Г. Глебава (1943)Художники народов СССР. Библиографический словарь. Т.1. ААВИК — Бойко. М.: «Искусство», 1970. — с.241. З. А. Васільевай (1943) «Партрэт дзяўчыны» (1947) У. І. Уладамірскага (1948) М. І. Дзянісава (1951) Е. Міровіча (1952) Ф. Скарыны (1953)І. Ахрэмчык. «Францыск Скарына» М. Б. Осіпавай (1959) М. Аладава (1961). «Партрэт калгасніцы» (1961) Л. П. Александроўскай (1963) «За раялем» (партрэт дачкі, 1966)
П. С. Пестрака (1968) С. Б. Баткоўскага (1971)
Пейзажы «Над ракой» (1935) «Сонечны дзень» (1952) «Каля сажалкі. Паланга» (1957) «Бэз квітнее» (1958) «Раніцай» (1963) «Квітнеючая вясна» (1963) «Летні пейзаж» (1965) «З акна майстэрні» (1971)
Манументальны жывапіс 2 пано для Усебеларускай выстаўкі сельскай гаспадаркі і прамысловасці (1930) дэкаратыўны фрыз «Свята беларускага народа» для беларускага павільёна Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі ў Маскве (1939) пано ў канферэнц-зале Беларускага таварыства дружбы з замежнымі краінамі (1955) плафон у Тэатры юнага гледача ў Мінску (1955, у сааўт. з Ісакам Давідовічам).
Памяць
Імя Ахрэмчыка прысвоена Рэспубліканскай школе-інтэрнату па музыцы і выяўленчаму мастацтву У 1976 годзе ў Мінску на доме па вул. Ульянаўскай, 29, дзе мастак жыў 1945—1971 гадах, устаноўлена мемарыяльная дошкаМемарыяльная дошка Івану Ахрэмчыку на будынку у Мінску па вул. Ульянаўская, 29. У 2003 годзе, да 100 — годдзя з дня нараджэння мастака, РУП «Белпошта» выпусціла памятны мастацкі канверт з арыгінальнай маркай. Мастак канверта — Віктар Сташчанюк.
Літаратура — С. 160. — С. 236.
Аладова Е. В. И. О. Ахремчик. — М., 1960. Ваданосава Ф. Майстар партрэта Іван Ахрэмчык / Ф. Ваданосава // Роднае слова. — 1993. — № 12. — с. 32. Тараканава М. Партрэтны жывапіс Івана Ахрэмчыка: Карціна «Якуб Колас і Янка Купала» / М. Тараканава // Роднае слова. — 2003. — № 12. — с. 68-69.
Спасылкі І. Ахрэмчык. «Аўтапартрэт». 1956 І. Ахрэмчык. «З акна майстэрні» І. Ахрэмчк. «Бэз» Ахремчик Иван Осипович
Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Народныя мастакі Беларускай ССР Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча Катэгорыя:Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання