Лэ́дзі Лізаве́та Бо́ўз-Ла́ян (;  — ) — жонка караля Георга VI і каралева-кансорт Злучанага Каралеўства ў 1936—1952 як Карале́ва Лізаве́та (), апошняя імператрыца Індыі (1936—1950), Лорд-Хавальнік Пяці Гаваней (1978—2002).

Маці каралевы Лізаветы II (пасля смерці мужа насіла, для адрознення ад цёзкі-дочкі, тытул Каралева-маці ()).

Каралева-маці — адзін з двух членаў брытанскага каралеўскага дому, якія пражылі больш за 100 гадоў (іншай была герцагіня Глостэрская Аліса, народжаная Мантэгю, 1901—2004). Як герцагіня Ёркская, яна — разам з мужам і дзвюма дачкамі Лізаветай і Маргарэт — увасабленне традыцыйных уяўленняў брытанцаў аб сям’і і дзяржаўнай службеRoberts, pp. 58-59.

Дзяцінства Лізавета Ангела Маргарыта Боўз-Лаян была малодшай дачкой і дзявятай з дзесяці дзяцей Клода Джорджа Боўз-Лаяна (пасля 14-ы граф Стратмар і Кінгхарн), і яго жонкі Сесіліі Ніны Кавендыш-Бентынк. Яе маці была ў сваяцтве з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Уільямам Кавендыш-Бентынкам і генералам-губернатарам Індыі Рычардам Уэлслі, 1-м маркізам Уэлслі.

Месца нараджэння Лізаветы засталося нявызначаным, ёсць меркаванні што, яна нарадзілася ў доме сваіх бацькоў Белгравіі, або ў карэце хуткай дапамогі па дарозе ў бальніцу. Яе хрысцілі 23 верасня 1900 года ў мясцовай прыхадской царкве Усіх святых; хроснымі былі цётка з боку бацькі, лэдзі Мод Боўз-Лаян, і яе стрыечны брат Артур ДжэймсYvonne’s Royalty Home Page— Royal Christenings . У 1911 годзе паводле даных перапісу яна жыла ў Хітчыне.

Правяла большую частку свайго дзяцінства ва Уолдэне і ў замку Гламіс у Шатландыі. Да васьмі гадоў ёй займаліся гувернанткі. Лізавета захаплялася спортам, поні і сабакаміVickers, p. 8. У школе яе любімымі прадметамі былі літаратура і свяшчэннае пісанне; усе выпускныя экзамены яна здала на выдатна.

Чацвёра з яе братоў служылі ў арміі. Старэйшы брат Фергус загінуў у баі ў бітве пры Лаосе ў 1915 годзе. Іншы брат, Міхаіл, быў абвешчаны згінуўшым без весткі 28 красавіка 1917 годаShawcross, p. 85. Праз тры тыдні сям’і далажылі, што ён трапіў у палон пасля ранення; ён заставаўся ў лагеры для ваеннапалонных на працягу ўсёй вайны.

Вяселле з Прынцам Альбертам Прынц Альберт, герцаг Ёркскі (у сям’і — «Берці»), быў другім сынам Георга V. У першы раз ён прапанаваў Лізавеце ажаніцца з ім у 1921 годзе, але яна адмовіла, «баючыся, што ніколі больш не зможа свабодна думаць, гаварыць і дзейнічаць, не так, як адчувае, а як павінна». Калі ён заявіў, што не ажэніцца ні з якой іншай жанчынай, яго маці, каралева Марыя, наведала Гламіс і пераканалася, што Лізавета —- «адзіная дзяўчына, якая магла б зрабіць Берці шчаслівым», але ўмешвацца не стала. У той час за Лізаветай заляцаўся таксама Джэймс Сцюарт, стайнік Альберта, пакуль не з’ехаў у АмерыкуShawcross, pp. 133—135.

У лютым 1922 года Лізавета была сяброўкай нявесты на вяселлі сястры Альберта, прынцэсы Марыі, вікантэсы ЛаселсShawcross, pp. 135—136. У наступным месяцы Альберт ізноў прапанаваў ажаніцца і зноў атрымаў адмовуShawcross, p. 136. Нарэшце, у студзені 1923 года Лізавета пагадзілася выйсці замуж, нягледзячы на асцярогі аб жыцці ў каралеўскай сям’іLongford, p. 23. Яны ажаніліся 26 красавіка 1923 года ў Вэстмінстэрскім абацтве. Лізавета паклала букет да магілы Невядомага салдата па дарозе ў абацтва: гэты жэст паўтарала кожная нявеста з каралеўскай сям’і, хоць наступныя нявесты рабілі гэта на зваротным шляху ад алтараShawcross, p. 177Vickers, p. 64. Пасля вяселля яна стала звацца Яе Каралеўская Высокасць герцагіня ЁркскаяShawcross, p. 168; маладыя правялі мядовы месяц у Полсдэн-Лейсі, сядзібе ў графстве Сурэй, а затым адправіліся ў ШатландыюLetter from Albert to Queen Mary, 25 May 1923, quoted in Shawcross, p. 185.

Герцагіня Ёркская Пасля візіту ў Паўночную Ірландыю ў ліпні 1924 г. лейбарысцкі ўрад пагадзіўся, што Альберт і Лізавета могуць паехаць у тур па Усходняй Афрыцы са снежня 1924 па красавік 1925Shawcross, pp. 218—219. Хоць лейбарысцкі ўрад пацярпеў паражэнне ад кансерватараў на парламенцкіх выбарах у лістападзеLetter from Elizabeth to Lady Strathmore, 1 November 1924, quoted in Shawcross, p. 217 і генерал-губернатар Англа-Егіпецкага Судана сэр Лі Стэк быў забіты праз тры тыдні, тур працягнуўся: пара наведала Кенію, Уганду і Судан, але ў Егіпце ім пабываць не атрымалася з-за палітычных праблемShawcross, pp. 221—240.

Альберт быў заікай, што замінала яму выступаць перад аўдыторыяй. З кастрычніка 1925 года ён пачаў лячэнне, распрацаванае Лаянелам Логам.

У 1926 годзе ў пары з’явілася першае дзіця — прынцэса Лізавета («Лілібет»), якая пазней стане каралевай Лізаветай II. Іншая дачка, Маргарэт Роўз, нарадзілася праз чатыры гады.

Альберт і Лізавета адправіліся ў Аўстралію, каб адкрыць будынак Парламента ў Канберы ў 1927 годзе, затым наведалі Ямайку і Панамскі канал.

Адрачэнне Эдуарда VIII 20 студзеня 1936 года, кароль Георг V памёр, і каралём стаў брат яе мужа Эдуард, прынц Уэльскі. Ён стаў настойваць на шлюбе з двойчы разведзенай амерыканкай Уоліс Сімпсан, аднак Англіканская царква, главой якой ён, быўшы каралём, з’яўляўся, забараняла жаніцца ці выходзіць замуж за разведзеных. Міністры лічылі, што народ ніколі не пагадзіцца бачыць Сімпсан каралевай і выказаліся супраць заключэння з ёю шлюбу. Эдуард вырашыў адрачыся ад прастола на карысць АльбертаThe Duke of Windsor (1951). A King’s Story. London: Cassell and Co., p. 387, які стаў каралём замест яго 11 снежня 1936 года, узяўшы імя Георга VI. Ён і Лізавета былі каранаваны, як Кароль і Каралева Вялікабрытаніі, Ірландыі і Брытанскіх дамініёнаў, Імператар і Імператрыца Індыі 12 мая 1937 года. Карона Лізаветы была зроблена з плаціны і ўтрымлівала дыямент КахінурShawcross, p. 397. Эдуард і місіс Сімпсан ажаніліся. 8 сакавіка 1937 года кароль афіцыйна сваім патэнтам прысвоіў яму тытул Герцага Віндзарскага і вярнуў ордэн Падвязкі, «з тым толькі, каб жонка яго і патомства, калі такое будзе, не насілі імя і званне Каралеўскай Высокасці».

Каралева

Каралеўскі тур thumb|Кароль Георг VI і каралева Лізавета на кірмашы свету ў 1939 годзе ў Нью-Ёрку Улетку 1938 года дзяржаўны візіт у Францыю караля і каралевы быў адкладзены на тры тыдні з-за смерці маці каралевы, лэдзі Стратмар. Мэтай візіту было падтрымаць брытана-французскую салідарнасць перад агрэсіяй з боку нацысцкай ГерманііShawcross, p. 430. Французская прэса высока ацаніла паводзіны і абаянне каралеўскай пары ў час паездкіShawcross, pp. 434—436.

У чэрвені 1939 года Лізавета і яе муж наведалі Паўночную Амерыку. Тур быў спланаваны для ўмацавання падтрымкі ў выпадку вайны і для пацвярджэння статусу Канады як дамініёна Злучанага Каралеўства. Яны праехалі ўсю Канаду ад края да края, затым у ЗША наведалі прэзідэнта Рузвельта ў Белым доме. У час адной з сустрэч каралеўскай пары з канадцамі ветэран англа-бурскай вайны спытаў Лізавету: «Вы шатландка ці англічанка?» Яна адказала: «Я канадка!»Speech delivered by Her Majesty the Queen at the Fairmont Hotel, Vancouver, Monday, 7 October 2002 as reported in e.g. Joyce, Greg (8 October 2002) «Queen plays tribute to Canada, thanks citizens for their support», The Canadian Press Паездка ў Канаду і ЗША зрабіла каралеўскую пару вельмі папулярнай у Паўночнай АмерыцыShawcross, pp. 457—461; Vickers, p. 187. Элеанора Рузвельт, першая лэдзі ЗША, гаварыла, што Лізавета была «зусім, як каралева, міласцівая… гаварыла правільныя і добрыя словы»Shawcross, p. 479.

Другая сусветная вайна

thumb|left|Партрэт Лізаветы сэра . У час Другой сусветнай вайны кароль і каралева сталі сімваламі барацьбы з нацызмамShawcross, p. 515. Лізавета публічна адмовілася пакінуць Лондан ці адправіць дзяцей у Канаду, сказаўшы: «Дзеці не паедуць без мяне. Я не пакіну караля. А кароль ніколі не пакіне краіны».

Яна наведвала войскі, бальніцы, фабрыкі, тыя раёны краіны, якія падвергліся нямецкім бамбардзіроўкам. Яе візіты спачатку выклікалі варожасць, з натоўпу яе папракалі дарагімі ўборамі. Каралева тлумачыла: калі падданыя прыходзяць да яе, то імкнуцца надзець свае лепшыя касцюмы, яна плаціць свайму народу тым жа. Норман Хартнел апранаў яе ў далікатныя колеры і ніколі — у чорны, з тым каб яна ўяўляла «Вясёлку надзеі»Hartnell, Norman (1955), Silver and Gold, Evans Bros., pp. 101—102, quoted in Shawcross, p. 526 and Vickers, p. 219.

Калі пачалі бамбіць Бакінгемскі палац, то кароль і каралева не пакінулі яго. На ноч яны перабіраліся ў Віндзарскі замак у 32 км да захаду ад цэнтральнага Лондана. У замку не было войскаў, большасць пакояў былі зачыненыVickers, p. 229, шкло выбіта выбухаміBradford, p. 321; Shawcross, p. 516.

З-за яе моцнага ўздзеяння на баявы дух брытанскай арміі Адольф Гітлер зваў Лізавету «самай небяспечнай жанчынай у Еўропе», хоць да вайны яна і яе муж былі прыхільнікамі палітыкі супакаення.

Паваенныя гады У 1945 годзе на брытанскіх усеагульных выбарах Кансерватыўная партыя Чэрчыля пацярпела паражэнне ад Лейбарысцкай партыі Клемента Этлі. Лізавета рэдка выказвала свае палітычныя поглядыShawcross, p. 412, але ліст, які яна напісала ў 1947 годзе, апісвае Этлі як «чалавека з вялікімі надзеямі на сацыялістычны рай на зямлі». Пасля шасці гадоў знаходжання на пасадзе Прэм’ер-міністра Этлі быў пераможаны на выбарах 1951 года, і да ўлады зноў прыйшоў Чэрчыль.

У 1948 годзе каралеўскае турнэ па Аўстраліі і Новай Зеландыі было адкладзена з-за дрэннага здароўя караля, якому ў сакавіку 1949 года была праведзена аперацыя на правай назеShawcross, pp. 637—640. Летам 1951 года каралева Лізавета і яе дочкі выконвалі грамадскія абавязацельствы замест караляShawcross, pp. 645—646. У верасні яму быў пастаўлены дыягназ рак лёгкіхShawcross, p. 647.

Каралева-маці

Удаўство thumb|left|Каралева-маці ў Дуўрскім замку, . 6 лютага 1952 года кароль Георг VI сканаў у сне, пасля чаго Лізавета стала называцца Яе Вялікасць Каралева-маці Лізавета. Тытул быў прыняты для адрознення ад тытула яе старэйшай дачкі, каралевы Лізаветы II. У народзе стала звацца проста Каралева-маціELIZABETH, QUEEN CONSORT, 1900—2002: A Mum for All Seasons: — TIME .

Была ў прыгнечаным настроі пасля смерці караля і пераехала ў Шатландыю, але пасля сустрэчы з Чэрчылем аднавіла свае каралеўскія абавязкіHogg and Mortimer, p. 161. У ліпені 1953 года паехала ў свой першы замежны тур пасля пахаванняў; заклала першы камень у падмурак універсітэцкага каледжа Радэзіі і Ньясалендзе, цяперашняга ўніверсітэта ў ЗімбабвэShawcross, pp. 686—688; Vickers, p. 324.

Стаўшы ўдавой, каралева кіравала аднаўленнем замка Мей каля ўзбярэжжа Шатландыі, які яна кожны год выкарыстоўвала, каб «уцячы ад усяго»Vickers, p. 314 на тры тыдні ў жніўні і ў кастрычніку.

Каралева да апошніх дзён любіла скачкіShawcross, pp. 703—704 і была пераможцам прыкладна ў 500 гонках. Як калекцыянер твораў мастацтва, набывала працы Клода Манэ, Аўгуста Джона і Петэра Карла Фабержэ.

У лютым 1964 года ёй выдалілі апендыкс, што прывяло да адтэрміноўкі запланаванага турнэ па Аўстраліі, Новай Зеландыі і Фіджы да 1966 годаShawcross, p. 806. У снежні 1966 года ёй зрабілі аперацыю па выдаленні пухліны тоўстай кішкіShawcross, p. 817. У 1984 годзе перанесла аперацыю па выдаленні пухліны грудзейShawcross, p. 875.

У 1975 годзе наведала Іран па запрашэнні шаха Рэза Пехлеві. Брытанскі пасол Антоній Парсанс і яго жонка Шэйла адзначылі, наколькі іранцы былі збянтэжаны яе звычкамі гаварыць з усімі, незалежна ад статусуShawcross, pp. 822—823. У перыяд паміж 1976 і 1984 гадамі яна штогод летам наведвала ФранцыюShawcross, pp. 827—831.

Да жаніцьбы яе ўнука Чарльза з лэдзі Дыянай Спенсер каралева Лізавета была самым папулярным членам каралеўскай сям’і. Яе подпіс, капялюшы з сеткай і сукенкі з драпаванымі панэлямі сталі адметнай рысай асабістага стылю.

Стагадовая каралева