Мухамед Саід ( — ) — віцэ-кароль Егіпта з 1854 па 1863 год.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1822 годзе, чацвёрты сын Мухамеда Алі-пашы і Аміны Ханім. Пасля смерці свайго пляменніка Абаса I, Мухамед Саід заняў пасаду віцэ-караля. Скасаваў манаполію ў эканоміцы, замяніў натуральную сістэму падаткаў на грашовую. Падтрымаў будаўніцтва Суэцкага канала паміж Міжземным і Чырвоным морамі. Міжземнаморскі партовы горад Порт-Саід на канале атрымаў сваю назву ў гонар Мухамеда Саіда.
У 1854 годзе заснаваў Банк Егіпта.
Крыніцы
Катэгорыя:Постаці Егіпта