Бо Дзідлі (; таксама вядомы як Элас Мак-Дэніел, ; пры нараджэнні Элас Ота Бэйтс, ; , Мак-Комб, штат Місісіпі, ЗША — , Арчэр, штат Фларыда, ЗША) — амерыканскі спявак, гітарыст, аўтар песень. Адзін з родапачынальнікаў рок-н-ролу. Ён прыўнёс у папулярную музыку шэраг змен, уключаючы энергічныя гітарныя рытмы і паскораныя пераходы. Бо Дзідлі выкарыстаў пры гульні спецыфічную гітару прамавуголнай формы. Бо Дзідлі лічаць адным з заснавальнікаў рок-музыкі (яго называюць «The Originator»). Ён уладальнік ганаровай прэміі «Грэмі» за жыццёвыя дасягненні (1998) і адзін з дваццаці найвялікшых музыкантаў у гісторыі рок-н-ролу (па меркаванні часопіса Rolling Stone). У 2005 годзе Бо Дзідлі адзначыў шасцідзесяцігадовы юбілей музычнай кар’еры гастролямі па Аўстраліі і Еўропе. У маі 2007 года музыка перанёс інсульт на сцэне падчас канцэрту, пасля чаго страціў здольнасць гаварыць; 2 чэрвеня 2008 г. Бо Дзідлі памёр у бальніцы горада Арчэр ў Фларыдзе ў выніку сардэчнага прыступу.
Дыскаграфія
Bo Diddley (1958) Go Bo Diddley (1959) Have Guitar-Will Travel (1960) Bo Diddley In The Spotlight (1960) Bo Diddley Is A Gunslinger (1960) Bo Diddley Is A Lover (1961) Bo Diddley’s A Twister (1962) Bo Diddley Deagles (1962) Bo Diddley & Company (1962) Surfin' with Bo Diddley (1963) Bo Diddley’s Beach Party (1963) Bo Diddley’s 16 All-Time Greatest Hits (1964) Two Great Guitars (з Чакам Беры) (1964) Hey Good Lookin''' (1965) 500 % More Man (1965) The Originator (1966) Super Blues (з Мадзі Уотэрсам і Літл Уолтэрам) (1967) Super Super Blues Band (з Мадзі Уотэрсам і Хаўлін Вульфам) (1967) The Black Gladiator (1970) Another Dimension (1971) Where It All Began (1972) Got My Own Bag of Tricks (1972) The London Bo Diddley Sessions (1973) Big Bad Bo (1974) 20th Anniversary of Rock & Roll (1976) I’m A Man (1977) Ain’t It Good To Be Free (1983) Bo Diddley & Co — Live (1985) Hey…Bo Diddley in Concert (1986) Breakin' Through The BS (1989) Living Legend (1989) Rare & Well Done (1991) Live At The Ritz (з Роні Вудам) (1992) This Should Not Be (1993) Promises (1994) A Man Amongst Men (1996) Moochas Gracias (з Anna Moo) (2002) Dick’s Picks #30 (2003) (сесія 1972 года з 5 песень з The Grateful Dead) Bo’s The Man! — Live On Tour'' (2007) (перавыданне канцэрту 1980 г.)
Спасылкі
Bo Diddley — Афіцыйны сайт Bo Diddley
Катэгорыя:Выканаўцы рок-н-рола Катэгорыя:Гітарысты ЗША Катэгорыя:Гітарысты паводле алфавіта Катэгорыя:Рок-музыканты ЗША Катэгорыя:Выканаўцы, уключаныя ў Залу славы рок-н-рола