Радзівон Міхайлавіч Бас () — беларускі прадзюсар, рэжысёр і музыкант. Дырэктар фестываляў, генеральны дырэктар дырэкцыі міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі Базар у Віцебску», генеральны дырэктар Цэнтра культуры «Віцебск», віцэ-прэзідэнт FIDOF. Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія Працоўную дзейнасць пачаў у 1976 годзе ў Віцебскім гарадскім Доме культуры, з 1981 года — генеральны дырэктар ДУ «Цэнтр культуры Віцебск». З 1977 года быў арганізатарам розных фестываляў і конкурсаў: конкурсу эстраднай песні і музыкі «Чырвоны гваздзік» (1977—1982), конкурсу бальнага танца «Вясновы баль» (1978), фестывалю інструментальнай музыкі «Віцебская восень» (1979—1980), які затым стаў фестывалем джазавай музыкі «Віцебская восень» (1981—1989), гарадскога конкурсу прыгажосці «Віцебская прыгажуня» (1989, 1996—1998). У 1988—1990 гадах — дырэктар Усесаюзнага фестывалю польскай песні. У 1991 годзе быў ініцыятарам арганізацыі і правядзення ў Віцебску ў Летнім амфітэатры музычнага фестывалю «Славянскі базар», з 1992 года — дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
Крыніцы
Спасылкі Цэнтр культуры «Віцебск» міжнародны фестываль мастацтваў «СЛАВЯНСКІ БАЗАР У ВІЦЕБСКУ»
Катэгорыя:Музычныя прадзюсары Беларусі Катэгорыя:Славянскі базар у Віцебску Катэгорыя:Рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Музыканты Беларусі