Аляксандр Ануфрыевіч Савіцкі; вядомы як Алесь Савіцкі; , — ) — беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Ганаровы грамадзянін г. Полацка (1987).
Біяграфія Нарадзіўся 8 студзеня 1924 года ў Полацку ў сям’і кадравага афіцэра Чырвонай Арміі.
З 1942 года — партызан атрада «Смерць фашызму», з 1943 года — камандзір падрыўной групы атрада «Бальшавік» брыгады імя Варашылава на Віцебшчыне. У 1944—1945 гадах — у Савецкай Арміі, удзельнічаў у вызваленні Літвы, Польшчы, у баях за ўзяцце Берліна. Быў тройчы паранены.
Пасля дэмабілізацыі (1945) працаваў у рэдакцыі полацкай газеты «Бальшавіцкі сцяг» (пазней «Сцяг камунізму»). У 1958 годзе скончыў Літаратурны інстытут у Маскве, у 1961 годзе — аспірантуру пры ім. У 1961—1962 гадах — загадчык рэдакцыі выдавецтва «Ураджай», у 1962—1969 гадах — вучоны сакратар Літаратурнага музея Якуба Коласа. У 1969—1973 гадах загадваў сектарам мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ.
Член Саюза пісьменнікаў СССР і СП БССР з 1961 года.
Памёр 5 кастрычніка 2015 годаПамёр пісьменнік Алесь Савіцкі. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
Творы Літаратурнай дзейнасцю займаецца з 1943 года (Ветрынскі раён, газета «Чырвоная звязда»). Першы празаічны твор апублікаваны ў 1948 годзе (полацкая абласная газета «Бальшавіцкі сцяг»). Аўтар мастацкіх і дакументальных кніг, аповесцяў для дзяцей. Шэраг твораў перакладзены на рускую, украінскую, узбекскую, грузінскую, славацкую мовы.
Бібліяграфія Мастацкія аповесці «Кедры глядзяць на мору» (1960) «Пасля паводкі» (1962) «Самы высокі паверх» (1969) «І Нічога ўзамен» (1973) «Скажы мне праўду» (1978) «Узаранае поле» (1978) «Белая знічка» (1984)
Дакументальная аповесць «Наступ пракладае Першы» (1971)
Раманы «Жанчыны» (1963) «Палын - зелле горкае» (1967) «Верай і праўдай» (1976) «Толькі Аднойчы» (1979) "Зямля не раскажа» (1980) «Літасці не чакай» (1982) «Памерці заўсёды паспееш" (1983) «Верасы» (1987) «Пісьмо ў рай» (2011) дакументальны раман «Обаль» (1989) зборнік апавяданняў «Белы гарлачык» (1965) зборнік апавяданняў для дзяцей «Шкляная нітка» (1970), трылогія «Дзівосы Лысай гары» (аповесці-казкі «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка», «Прыгоды Муркі" і "Яўгенка, Лінда і Рык»). У 1982 годзе выйшаў збор выбраных твораў у двух тамах.
Узнагароды і прэміі Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Айчыннай вайны I ступені (1985) Ордэн «Знак Пашаны» (1984) Ордэн Славы III ступені (1944) Ордэн Францыска Скарыны (2009) Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1970) — за аповесць «Самы высокі паверх». Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь імя Якуба Коласа (2002) — за кнігу «Дзівосы Лысай гары». Літаратурная прэмія Расіі «Прохараўскае поле» (2010) — за раман «Верасы» і трылогію «Дзівосы Лысай гары».
Літаратура
Спасылкі Савіцкі Аляксандр Ануфрыевіч
Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Полацка Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Пісьменнікі-сацрэалісты Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі СССР Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон»