Сцяпан Сцяпанавіч Манковіч (13 мая 1905, вёска Беразіно- 18 красавіка 1978, Віцебск) — Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія Скончыў ВПШ пры ЦК ВКП(б) (1926). З 1929 года на савецкай і гаспадарчай рабоце, з 1939 — сакратар Бягомльскага райкама КП(б)Б. У Вялікую Айчынную вайну — у тыле ворага, з сакавіка 1942 — у партызанах, камісар атрада, у верасні 1942 — снежні 1943 гг. — камісар партызанскай брыгады «Жалязняк», адначасова сакратар Бягомльскага падпольнага райкама КП(б)Б.
Пасля вайны — на савецкай і партыйнай рабоце.
Памяць На радзіме ў вёсцы Беразіно на тэрыторыі сярэдняй школы ўстаноўлены бюст, яго імя прысвоена гэтай школе. Адна з вуліц гарадскога пасёлка Бягомль названа імем С. С. Манковіча.
Літаратура Манковіч Сцяпан Сцяпанавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1999. — Т. 5. — С. 70.
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Докшыцкім раёне