«Міхась Падгорны» — опера ў 4-х дзеях кампазітара Яўгена Цікоцкага, прэм’ерай якой 10 мая 1939 года быў адкрыты будынак Беларускага тэатра оперы і балетаОпера Евгения Тикоцкого «Михась Подгорный» .
Апісанне
1-ая рэдакцыя
Опера была пастаўлена рэжысёрам Л. М. Літвінавым пад кіраўніцтвам дырыжора М. ШнейдэрманаТикоцкий Е. К. . Мастаком, які афармляў спектакль, быў Б. А. Матрунін. Міхась — В. Ф. Лапін, Марыся — Л. П. Александроўская, Анішчук — І. МурамцаўТеатральная Энциклопедия .
2-ая рэдакцыя
Прэм’ера адбылася 31 студзеня 1940 года на дэкадзе беларускага мастацтваФатаграфія трупы спектакля на Дэкадзе. Дырыжор М. Шнейдэрман, рэжысёр П. Златагораў, мастак , балетмайстар К. А. Мулер, хормайстар Вольскі; Міхась — В. Ф. Лапін, Марыся — Л. П. Александроўская, Марцін — П. І Засецкі, Ганка — В. Ф. Валчанецкая, Змітрок Закрэўскі — М. І. Дзянісаў, Анішчук — І. Мурамцаў, Ігнат Закрэўскі — Л. Кцітораў.
3-ая рэдакцыя
Новая рэдакцыя спектакля вышла з некаторымі аўтарскімі папраўкамі 26 кастрычніка 1957 года на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета ў МінскуОпера Евгения Тикоцкого «Михась Подгорный» . Дырыжор А. М. Брон , рэжысёр Л. Александроўская, мастак П. МасленікаўМасленікаў Павел Васілевіч., хормайстар М. Прысёлкаў, балетмайстар С. У. Дрэчын, Т. С. Узунава, Ю. У. Хіраска. Акцёры: Міхась — Нікольскі, Марыся — Т. І. Шымко, Змітрок Закрэўскі — Глазаў, Ганка — Л. І. Галушкіна, Анішчук — Л. Ф. Бражнік, Апочка — Удавічэнка, Ігнат Закрэўскі — У. Я. Лубяной, Марцін — М. Лазараў).
Музыкальная частка У музыцы Цікоцкага выкарыстоўваюцца інтанацыі беларускай песні, але яе музычная мова звернута не ў мінулае, а ў сучаснасць. Самая вялікая ўдача оперы — партыя Марысі, якая дае ўдзячны матэрыял для артысткі (у выкананні Л. Александроўскай гэты вобраз атрымаў яркае ўвасабленне). Постаць Міхася апынулася некалькі дэкларатыўнай, рэзанерскай, шмат ярчэй выйшаў кулак Змітрок.
Сюжэт У аснове сюжэту ляжыць жыццё беларускіх сялян у гады Першай сусветнай вайны і Кастрычніцкай рэвалюцыі. На гэтым фоне развіваецца няпростая гісторыя адносін двух закаханых: Міхася і Марысі.
Акцёры Марыся, сапрана — Л. Александроўская (першая выканаўца), С. Друкер, Т. І. Шымко, Р. В. Млодак, Л. Р. ГанеставаГанестава Людміла Раманаўна, Р. І. Крысці Маці Марысі, мецца-сапрана — Б. І. Вержбаловіч Бацька Марысі, бас Ганка, сяброўка Марысі, мецца-сапрана — Л. І. Галушкіна, К. К. Кудрашова, Я. А. Бржэзінская, А. М. Буколава, А. А. Альшэўская, Т. Я. Хумарава, Г. І. Цэпава Міхась Падгорны, тэнар — В. Ф. Лапін (першы выканаўца), І. М. БалоцінБОЛОТИН Исидор Михайлович , А. Г. Лявіцкі, Г. І. Цярэнцьеў, Л. Ф. Штрыхуль Анішчук, бас — І. Мурамцаў (першы выканаўца), Л. Ф. Бражнік Марцін, таварыш Міхася, тэнар — В. І. Глушакоў (першы выканаўца), П. І Засецкі Ігнат Закрэўскі, бас — У. Я. Лубяной Змітрок Закрэўскі, барытон — А. Д. Арсенка, М. І. Дзянісаў, А. М. Генералаў, В. В. Каліноўскі Баба-Лапатуха, сапрана Вінцэнт Аночка, тэнар Лукаш, бас Дзясяцкі, барытон Сват, бас Першы шляхціц, тэнар Другі шляхціц, барытон Афіцэр, тэнар Хлопец, тэнар
Спасылкі Опера Евгения Тикоцкого «Михась Подгорный» Опера Евгения Тикоцкого «Михась Подгорный»
Катэгорыя:Тэатр Беларусі Катэгорыя:Музыка Беларусі Катэгорыя:Оперы на беларускай мове