Архітэктурны стыль — сукупнасць характэрных рыс і прыкмет архітэктуры.
Характэрныя рысы вызначанага часу і месца, якія выяўляюцца ў асаблівасцях функцыянальнага, канструктыўнага і мастацкага бакоў (прызначэнне будынкаў, будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі, прыёмы архітэктурнай кампазіцыі), фармуюць архітэктурны стыль.
Развіццё архітэктурных стыляў залежыць ад кліматычных, тэхнічных, рэлігійных і культурных фактараў.
Хоць развіццё архітэктуры проста залежыць ад часу, не заўсёды стылі змяняюць адзін другі паслядоўна, вядома адначасовае суіснаванне стыляў як альтэрнатывы адзін другому, напрыклад, барока і класіцызм, мадэрн і эклектыка, функцыяналізм, канструктывізм і ар-дэко.
Архітэктурныя стылі Падрабязней гл. Гісторыя архітэктуры Гл. таксама Храналогія архітэктурных стыляў
Найбольш значныя архітэктурныя стылі: Дагістарычная архітэктура Антычная архітэктура (VIII ст. да н. э. — V ст.) Раманскі стыль (X—XII стст.) Маўрытанскі стыль Готыка (XII—XV стст.) Адраджэнне (пачатак XV — пачатак XVII стст.) Барока (канец XVI — канец XVIII стст.) Ракако (пачатак XVIII — канец XVIII стст.) Класіцызм, у тым ліку паладыянства, ампір, неагрэк (сярэдзіна XVIII — XIX стст.) Эклектыка (1830-я — 1890-я) Мадэрн (1890-я — 1910-я) Мадэрнізм (пачатак 1900-х — 1980-я) Канструктывізм (1920-я — пачатак 1930-х) Функцыяналізм (з 1930-х) Постмадэрнізм (з сярэдзіны XX ст.) Хай-тэк (з канца 1970-х) Дэканструктывізм (з канца 1980-х) Параметрызм (з 2008)
Гл. таксама Архітэктура Гісторыя архітэктуры Тэорыя архітэктуры Храналогія архітэктурных стыляў