Карп Трафімавіч Сале́нік (, г.  — , ) — украінскі акцёр, адзін з заснавальнікаў украінскага рэалістычнага тэатра.

Біяграфія Нарадзіўся сям’і павятовага каморніка. Вучыўся на матэматычным факультэце Віленскага ўніверсітэта, але цяга да тэатра прывяла яго ў 1831 годзе ў Харкаўскую тэатральную трупу І. Ф. Штэйна, дзе ён уладкаваўся суфлёрам. Праз год пачаў працаваць артыстам гэтага тэатра.

3 1836 годзе Карп Саленік выступаў у трупе Л. Млаткоўскага. У далейшым працаваў у тэатральных калектывах Курска, Кішынёва. Але асноўная акцёрская дзейнасць Саленіка праходзіла ў розных гарадах Украіны. Трупы, у якіх выступаў наш зямляк, былі надзвычай папулярнымі.

3 поспехам ішлі п’есы, у якіх ён выконваў галоўныя ролі — Фамусава («Гора ад розуму» А. С. Грыбаедава), Качкарова, Хлестакова, Бобчынскага, Добчынскага, Восіпа («Жаніцьба» і «Рэвізор» М. В. Гогаля), Выбарнага, Вознага, Чупрыны («Наталка-Палтаўка», «Салдат-чарадзей» П. Катляроўскага), Блазана («Кароль Лір» У. Шэкспіра) і іншых. Творчасць Саленіка насіла глыбока народны, сапраўдны нацыянальны характар.

Сучаснікі К. Т. Саленіка — М. В. Гогаль, М. С. Шчэпкін, Т. Р. Шаўчэнка — далі высокую адзнаку майстэрству акцёра.

Памёр у Харкаве, дзе і быў пахаваны.

Літаратура

Саленік Карп Трафімавіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 329. Грин А. А. Соле́ник, Карп Трофимович // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 4: Нежин — Сярев. — М., 1965. — Стб. 1030—1031. — 1152 стб. с илл., 6 л. илл. — 40 500 экз.

Спасылкі

Саленік Карп Трафімавіч // Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць

Катэгорыя:Акцёры Украіны Катэгорыя:Акцёры Расійскай імперыі Катэгорыя:Акцёры XIX стагоддзя