Саляная (хлорыставадародная) кіслата — HCl, раствор хлоравадарода ў вадзе; моцная аднаасноўная кіслата. Бескаляровая (тэхнічная саляная кіслата жаўтлявая з прычыны дамешкаў Fe, Cl2 і іншага), «дыміць» на паветры, з’едлівая вадкасць. Максімальная канцэнтрацыя пры 20 °C раўняецца 38 % па масе, шчыльнасць такога раствору 1,19 г / см ³. Малярная маса 36,46 г / моль. Солі салянай кіслаты называюцца хларыдамі.

Этымалогія Паколькі яна была ўпершыню атрымана з каменнай солі ў адпаведнасці з метадамі Іагана Рудольфа Глаўбера, Саляная кіслата гістарычна называлася еўрапейскімі алхімікамі салянай (адбылася ад солі)

Атрыманне Так як саляная кіслата гэта раствор хлоравадароду (газ) у вадзе, то для яе атрымання трэба растварыць у вадзе хлоравадарод. Таксама яе можна атрымаць шляхам хімічнай рэакцыі вадкасцяў, так, каб у выніку атрымаўся ўжо раствораны ў вадзе хлоравадарод. Хлоравадарод у сваю чаргу атрымліваюць наступнымі метадамі:

Шляхам злучэння хлору з вадародам:

Cl2 + H2 ->[t][p] 2HCl

Часцей за ўсё сінтэз робяць пад вялікай тэмпературай і часам пад ціскам. Паколькі рэакцыя экзатэрмічная, устаноўку называюць хлоравадароднай печчу або HCl-гарэлкай. Выраблены хлорысты вадарод паглынаецца дэіанізаваннай вадой, у выніку атрымліваецца хімічна чыстая саляная кіслата. Гэтая рэакцыя можа даць вельмі чысты прадукт, напрыклад, для выкарыстання ў харчовай прамысловасці.

Таксама дастаткова чыстую саляную кіслату можна атрымаць шляхам рэакцыі хларыду кальцыя і сернай кіслаты:

CaCl2 + H2SO4 -> CaSO4 + 2HCl

Сульфат кальцыя не забруджвае раствор салянай кіслаты бо не раствараецца ў вадзе і выпадае белым асадкам.

Хімічныя ўласцівасці

Узаемадзеянне з металамі, якія стаяць у электрахімічным шэрагу металаў да вадарода з утварэннем солі і вылучэннем газападобнага вадароду:

Узаемадзеянне з аксідамі металаў з утварэннем растваральнай солі і вады:

Узаемадзеянне з гідраксідамі металаў з утварэннем растваральнай солі і вады (рэакцыя нейтралізацыі):

Узаемадзеянне з салямі металаў, утворанымі больш слабымі кіслотамі, напр. вугальнай:

Узаемадзеянне з моцнымі акісляльнікамі (перманганат калію, дыяксід марганцу) з вылучэннем газападобнага хлора:

Рэагуе з аміякам і фасфінам з утварэннем соляў амонію і фасфанію. Напрыклад хларыд амонію можна атрымаць нейтралізацыяй салянай кіслаты водным растворам аміяку:

HCl + NH3 -> NH4Cl

Гэтая рэакцыя — якасная рэакцыя на аміяк

Літаратура

Катэгорыя:Неарганічныя кіслоты Катэгорыя:Высоканебяспечныя рэчывы Катэгорыя:Злучэнні хлору Катэгорыя:Харчовыя дабаўкі Катэгорыя:Галагенавадароды