Дзмітрый Самуэль Палубінскі () — вялікалітоўскі ўраднік.
Падчашы слонімскі (1640—1659), харунжы слонімскі (1659—1660), маршалак земскі слонімскі (з 1660). Ваявода новагародскі (1671—1687).
Пасол на соймы 1632, 1667, 1679 гадоў. Дэпутат Літоўскага Трыбунала ў 1655 годзе.
Удзельнік вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў.
Сям’я Сын слонімскага земскага суддзі Міхаіла Іванавіча Палубінскага і Альжбеты з Корсакаў, дачкі полацкага падкаморага Рамана Крыштафа Корсака.
У першым шлюбе быў з Канстанцыяй са Стадніцкіх, у другім — з Петранелай з Тышкевічаў, дачкой смаленскага кашталяна Пятра Тышкевіча.
У двух гэтых шлюбаў меў шмат дзяцей, сярод якіх найбольш вядомы Леан Казімір, цівун цверскі.
Крыніцы
Літаратура
Дзмітрый Самуэль Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы новагародскія Катэгорыя:Маршалкі земскія слонімскія Катэгорыя:Харунжыя слонімскія Катэгорыя:Падчашыі слонімскія