Бетмаль () — невараны прэсаваны французскі сыр з каровінага малака.
Гісторыя Згодна з мясцовай легендай, сыр пачалі вырабляць падчас арабскай заваёвы Пірэнейскага паўвострава.
Вытворчасць Сыр вырабляюць з каровінага малака. Час паспявання сыру - жнівень і верасень, хоць яго можна вырабляць з красавіка па лістапад. Галоўку сыру штодня чысцяць, дзякуючы чаму на ім утвараецца чырванаватая скарыначка.
Апісанне Сярэдняя вага галоўкі сыру каля 4,5 кг. Сыр мае крыху кісла-салодкі смак. Лепшае віно для Бетмаля - чырвонае, напрыклад, Fronton, або белае.
Спасылкі
Катэгорыя:Сыры з каровінага малака Катэгорыя:Французскія сыры