Роберт Колман Рычардсан (; , Вашынгтон, ЗША — ) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1996), сумесна з Дугласам Ашэравым і Дэвідам Лі, «за адкрыццё звышцякучасці гелія-3».

Навучаўся ў Віргінскія тэхналагічным інстытуце і атрымаў ступень бакалаўра ў 1958 г, магістра ў 1960 г. Пасля аспірантуры ва універсітэце Дзюка атрымаў ступень доктара ў 1965 г. Па стане на 2007 г. з’яўляецца прафесарам фізікі ў Карнельскім універсітэце, хоць ён больш не працуе ў лабараторыі. У мінулым яго эксперыментальная праца была прысвечана вывучэнню фізічных з’яў пры звышнізкіх тэмпературах.

Спасылкі Хатняя старонка Роберта Рычардсана на сайце Карнельскага ўніверсітэта (захаваная версія з archive.org) Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта Відэа-інтэрв’ю з Рычардсанам

Катэгорыя:Фізікі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША