Слабо́дка (, ) — аграгарадок у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Слабодкаўскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца паміж азёрамі Поцех, Недрава і Ільмёнак. За 9 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, 220 км ад Віцебска, 21 км ад чыгуначная станцыі Друя; на аўтамабільнай дарозе Браслаў — Друя.

Назва Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Слабада, Слабодка Заверская, Быхаўка, Юзафова.

Гісторыя Першы пісьмовы ўспамін пра Слабодку як паселішча Друйскага двара датуецца 1618 годам. У інвентары Браслаўскага староства за 1649 год значыцца мястэчка Слабада. Ад часу свайго заснавання паселішча ўваходзіла ў склад Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. У XVIII стагоддзі Слабодка адносілася да маёнтку Завер’е, пераважна належала Мірскім. У канцы XVIII стагоддзя згадваецца прыкагалак (у 1783 годзе — 6 яўрэйскіх дамоў).

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Слабодка апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Браслаўскім павеце Віленскай губерні. У 1806 годзе С. Мірскі фундаваў пабудову мураванага касцёла. 18 снежня 1842 года Слабодка як цэнтр воласці ўвайшла ў склад Новааляксандраўскага павета Ковенскай губерні, у гэты час тут працавалі валасная ўправа і пазыковая каса. У 1865 годзе расійскія ўлады адкрылі народную школу. У 1903 годзе ў Слабодцы і ваколіцах працаваў фалькларыст В. Камінскі, які запісаў тут больш за 30 беларускіх народных песень.

У Першую сусветную вайну каля Слабодкі праклалі вузкакалейную чыгунку, якая ў 1920—1960-я гады дзейнічала як пасажырская лінія.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Слабодка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. На 1931 год у мястэчку працавалі чыгуначная станцыя, школа, пошта, аптэка, карчма, крамы.

У 1939 годзе Слабодка ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года зрабілася цэнтрам сельсавета Браслаўскага раёна.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1850 год — каля 300 чал., 30 двароў; 1897 год — 643 чал., 124 двары. XX стагоддзе: 1931 год — 848 чал., 146 двароў; 1999 год — 1133 чал., 396 двароў. XXI стагоддзе: 2001 год — 860 жыхароў, 387 двароў.

Інфраструктура Лабараторыя азёразнаўства БДУ турысцкая база Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры» Дом культуры Сярэдняя школа Бібліятэка Абласная псіхіятрычная і ўчастковая бальніцы

Славутасці Касцёл Сэрца Ісуса (1903—1906 гады) — Гарадзішчы (VII ст. да н.э. — IV ст. н.э.) — Млын водны (1-я палова XX ст.)

Вядомыя асобы Зінаіда Іосіфаўна Дудзюк (нар. 1950) — беларуская паэтэса, празаік, драматург.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Слабодкаўскі сельсавет (Браслаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Браслаўскага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства