Ніна Мітрафанаўна Баранава () — беларускі жывёлавод, Герой Сацыялістычнай Працы (1971), Маці-гераіня (1966).

Біяграфія Нарадзілася 14 чэрвеня 1922 года ў в. Акунёўка Горацкага павета Гомельскай губерні (цяпер — Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці).

З 1945 года — жывёлавод, звеннявая льнаводчага звяна, брыгадзір паляводчай брыгады калгаса «Прамень камунізму». У 1960—1972 гадах — цялятніца, свінарка, конюх саўгаса «Гарадзец» Шклоўскага раёна.

Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена за поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі і выкананні пяцігадовага плана продажу дзяржаве сельскагаспадарчай прадуктаў. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 7 склікання (1971—1975).

Памерла 16 снежня 2008 года.

Крыніцы

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шклоўскім раёне Катэгорыя:Звеннявыя калгасаў Катэгорыя:Постаці беларускай жывёлагадоўлі