Саратаўскі дзяржаўны універсітэт імя М. Г. Чарнышэўскага () — адна з найстарэйшых вышэйшых навучальных устаноў Расіі, найстарэйшая вышэйшая навучальная ўстанова горада Саратава. Заснаваны ў 1909 годзе.

Гісторыя ўніверсітэта thumb|250px|Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт у дзень адкрыцця, 6 снежня 1909 года. Законапраект аб адкрыцці ўніверсітэта ў Саратаве быў зацверджаны Мікалаем II 10 чэрвеня 1909 г. Гэтая падзея зрабілася магчымай дзякуючы настойлівасці саратаўскай грамадскасці, адміністрацыі і прэм’ер-міністра П. А. Сталыпіна. Навучальная ўстанова была адкрыта 6 снежня 1909 як Імператарскі Мікалаеўскі ўніверсітэт. Галоўны архітэктар-будаўнік навучальных карпусоў універсітэта — К. Л. Мюфкэ. Першыя 8 гадоў свайго існавання ён складаўся толькі з аднаго факультэта — медыцынскага. Пастановай Часовага ўрада ад 1 ліпеня 1917 г. былі створаны фізіка-матэматычны, гісторыка-філалагічны і юрыдычны факультэтыЖурналы заседаний Временного правительства. Т. 3. Июль — август 1917 года. — М., 2004. — С. 50.. У кастрычніку 1923 універсітэт быў перайменаваны ў Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Н. Г. Чарнышэўскага.

Першы рэктар універсітэта — Васіль Іванавіч Разумоўскі — урач, навуковец і грамадскі дзеяч. Ва ўніверсітэце працаваў вядомы рускі ўрач і мемуарыст Пётр Галер. Першапачаткова ў склад універсітэта ўваходзіў толькі адзін медыцынскі факультэт. Пазней ў 1917 годзе адкрыліся фізіка-матэматычны, гісторыка-філалагічны і юрыдычны факультэты. З 1918 па 1921 год на агранамічным факультэе працаваў заснавальнік расійскай генетыкі Мікалай Іванавіч Вавілаў. У 1922 годзе агранамічны факультэт быў ператвораны ў самастойны Сельскагаспадарчы інстытут. У 1930 годзе медыцынскі факультэт быў ператвораны ў Медыцынскі інстытут. У 1931 годзе на базе факультэта савецкага будаўніцтва і права быў створаны Інстытут савецкага права, сёння з’яўляецца Саратаўскай Дзяржаўнай акадэміяй права. У гэтым жа годзе педагагічны факультэт стаў Педагагічным інстытутам.

Структура ўніверсітэта

Факультэты Біялагічны факультэт Геаграфічны факультэт Геалагічны факультэт Механіка-матэматычны факультэт Сацыялагічны факультэт Факультэт замежных моў і лінгвадыдактыкі Факультэт камп’ютарных навук і інфармацыйных тэхналогій Факультэт нана- і біямедыцынскіх тэхналогій Факультэт нелінейных працэсаў Факультэт педагогікі пачатковай і адмысловай адукацыі Факультэт псіхалогіі Фізічны факультэт Філасофскі факультэт Эканамічны факультэт Юрыдычны факультэт

Інстытуты ўніверсітэта Балашоўскі інстытут Інстытут археалогіі і культурнай спадчыны Інстытут дадатковага прафесійнага ўтварэння Інстытут мастацтваў Інстытут гісторыі і міжнародных адносін (былы гістарычны факультэт) Інстытут адкрытай адукацыі Інстытут рызык Інстытут фізічнай культуры і спорту Інстытут філалогіі і журналістыкі (былы факультэт філалогіі і журналістыкі) Інстытут хіміі (былы хімічны факультэт) Міжрэгіянальны інстытут грамадскіх навук Навукова-даследчы Інстытут прыродазнаўчых навук Навукова-даследчы інстытут грамадазнаўства Навукова-адукацыйны інстытут оптыкі і біяфатонікі Адукацыйна-навуковы інстытут нанаструктур і біясістэм

Супрацоўніцтва з Беларуссю Універсітэт супрацоўнічае з ФМА БДУ.

Літаратура

Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Расійскай імперыі Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Нацыянальныя даследчыя ўніверсітэты Расіі *