thumb|250px|Англа-зулуская вайна (1879). Бітва ў Роркс-Дрыфт

Падзеі Франка-пруская вайна (1870—1871) прывяла да пераўтварэння Паўночнагерманскага саюза ў Германскую Імперыю. Да яе былі далучаны Эльзас і Латарынгія, а таксама атрымана кантрыбуцыя ў пяць мільярдаў франкаў. Другая французская імперыя ператворана ў Трэцюю французскую рэспубліку. Аб’яднанне Італіі завершана (1820—1871; Рысарджымента). Другі этап прамысловай рэвалюцыі (1871—1914; ). "Доўгая дэпрэсія" ў Заходняй Еўропе і Паўночнай Амерыцы (1871—1914; ). Пачатак "Залатога стагоддзя" ў ЗША (1876–1914). Першая нацыянальная забастоўка (1877; ). Голад у Персіі (1871—1872), колькасць ахвяр ацэньваецца ў 2 млн. Створаны «Саюз трох імператараў» (1873) паміж Расіяй, Германіяй і Аўстра-Венгрыяй. У Германіі барацьба супраць каталіцкай Партыі Цэнтра (1871—1878). Скончылася серыя грамадзянскіх войн у Іспаніі (1833—1874; Карлісты), пачаўся перыяд канстытуцыйнай манархіі. Голад у Індыі ўступае ў пікаваю фазу (1875—1900), колькасць ахвяр ацэньваецца ў 26 млн. Голад у Кітаі (1876–1879) панёс каля 13 млн жыццяў. Расфармавана Брытанская Ост-Індская кампанія (1600—1874; кіраванне Індыяй ажыццяўляе англійскі ўрад 1858—1947). Вялікабрытанія набыла вялікі пакет акцый Суэцкага канала ў Егіпта (1875, «угода стагоддзя»). Японія прымушае Карэю да складання Канвахскага мірнага дагавора (1876). Руска-турэцкая вайна (1877—1878) пачалася пасля жорсткага прыгнечання Асманскай імперыяй "Красавіцкага паўстання" ў Балгарыі (1876). Берлінскі трактат (1878). Уральская Горназаводская чыгунка (1879). Англа-зулуская вайна (1879). Другая ціхаакіянская вайна Чылі (пры падтрымцы Англіі) супраць Перу і Балівіі за радовішчы салетры (1879—1883).

right|200px|thumb|«Гракі прыляцелі» (1871; Саўрасаў) right|250px|thumb|Кантора па гандлі бавоўнай у Новым Арлеане (1873; Дэга)

Вядомыя людзі Дзяржаўныя дзеячы Бісмарк (1815—1898), канцлер . Цьер (1797—1877), прэзідэнт . Скобелеў (1843—1882), палкаводзец . Дызраэлі (1804—1881), прэм’ер-міністр . Аляксандр II (1818—1881), імператар . Грант, прэзідэнт (1869—1877) . Парфірыа Дыяс, прэзідэнт (1877—1880) . Генры Мортан Стэнлі (1841—1904), падарожнік, даследчык Афрыкі . Абдул-Хамід II, султан (1876—1909) .

Дзеячы мастацтва Мастакі Крамскі (1837—1887) Саўрасаў (1830—1897) Савіцкі (1844—1905) Дега (1834—1917) . Рэнуар (1841—1919) . «Баль у ле Мулен дэ ла Галет» (1876). Рэпін (1844—1930) . «Асначы на Волзе» (1873).

Пісьменнікі Салтыкоў-Шчадрын (1826—1889) . «Каму на Русі жыць добра» (1863—1876) Марк Твен (1835—1910) . «Прыгоды Тома Соера» (1876) Талстой (1828—1910) . «Ганна Карэніна» (1877).

Кампазітары Бізэ (1838—1875) . «Кармэн» (1874). Вагнер (1813—1883) . «Пярсцёнак Нібелунга» (1874) Штраус (1825—1899) . «Кажан» (1874) Чайкоўскі (1840—1893) . «Лебядзінае возера» (1877).

right|250px|thumb|Гранд Опера

Культура Першы нацыянальны парк заснаваны ў Елаўстоўне (1872; ЗША). Першая значная выстаўка імпрэсіяністаў (1874). Гранд Опера (1875).

Навука і тэхніка «Трактат аб электрычнасці і магнетызме» (1873; Ураўненні Максвела) Тэлефон (прылада па перадачы гуку — 1861; патэнт і дэманстрацыя — 1876 Аляксандр Бел; з вугальным мікрафонам — 1878) Трактар (лакамабіль — 1850; гусенічны — 1876, Фёдар Абрамавіч Блінаў; з рухавіком унутранага згарання — 1896) Фанограф (1877; Томас Эдысан) Лямпа «Свечка Яблачкава» (1876; Яблачкаў). Лямпа напальвання Ладыгіна (1872) Тарпеда (першае ўжыванне — 1877, пад камандаваннем Макарава) Тэорыя мностваў («On a Characteristic Property of All Real Algebraic Numbers» — 1874; Кантар)

Гл. таксама