Фердынанд дэ Сасюр (, 26 лістапада 1857, Жэнева - 22 лютага 1913) — швейцарскі лінгвіст, заклаў асновы семіялогіі і структурнай лінгвістыкі, стаяў ля вытокаў Жэнеўскай лінгвістычнай школы. Ідэі Фердынанда дэ Сасюра, якога часта называюць «айцом» лінгвістыкі XX стагоддзя, аказалі істотны ўплыў на гуманітарную думку XX стагоддзя ў цэлым, натхніўшы нараджэнне структуралізму. Асноўная праца Ф. дэ Сасюра - «Курс агульнай лінгвістыкі» (фр. «Cours de linguistique générale»).
Літаратура
Спасылкі Біяграфія
Катэгорыя:Кампаратывісты Сасюр Катэгорыя:Акцэнтолагі Сасюр Сасюр Катэгорыя:Структуралісты Катэгорыя:Постаці семіётыкі Катэгорыя:Філосафы мовы