Адры́жын. Сустракаецца таксама варыянт Дрыжы́н (, ) — аграгарадок у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Адрыжынскага сельсавета.
Гісторыя Перад вайной у вёсцы жыло 565 чалавек у 113 дварахОдрижин .
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў маі 1943 года гітлераўцамі было спалена 113 дамоў, забіта 78 чалавек.
21 ліпеня 1980 года ў склад Адрыжына ўключана вёска Уласаўцы 1Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 ліпеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657)..
Славутасці Стаянка XI—VI стст. да н.э. Царква Святога архангела Міхаіла
Вядомыя асобы Сяргей Генадзевіч Бяляеў (нар. 1961) — беларускі архітэктар.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Адрыжынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Іванаўскага раёна