«Windows XP» (кодавая назва пры распрацоўцы — Whistler; ўнутраная версія — Windows NT 5.1) — аперацыйная сістэма (АС) сямейства Windows NT карпарацыі «Microsoft». Яна была выпушчаная 25 кастрычніка 2001 года і з’яўляецца развіццём «Windows 2000 Professional». Назва XP паходзіць ад англ. eXPerience (вопыт).

У адрозненне ад папярэдняй сістэмы «Windows 2000», якая пастаўлялася як у серверным, так і ў кліенцкім варыянтах, «Windows XP» з’яўляецца выключна кліенцкай сістэмай. Яе серверным аналагам з’яўляецца «Windows Server 2003».

Спасылкі Windows XP Home Page Сайт праверкі легальнасці копіі Windows XP Microsoft Windows Update Цэнтр загрузкі Майкрасофт: Windows

Катэгорыя:Microsoft Windows Катэгорыя:З’явіліся ў 2001 годзе