Базіліка Санта-Марыя-ін-Арачэлі () — царква Дзевы Марыі, якая знаходзіцца на вяршыні Капіталійскага ўзгорка ў Рыме. У сілу свайго цэнтральнага месцазнаходжання гуляла выключную ролю ў жыцці сярэднявечнага Рыма. thumb|left|180px|Інтэр'ер царквы Санта-Марыя-ін-Арачэлі thumb|left|180px|Алтар Св. Алены
Да IX стагоддзя на месцы базілікі быў кляштар, які трымаўся грэчаскага абраду. Цяперашні храм быў складзены з абломкаў антычных будынкаў бернардзінцамі і францысканцамі. У разгар Чорнай смерці XIV стагоддзя народны трыбун Кола дзі Рыенца ўрачыста адкрыў манументальную лесвіцу з 124 прыступак, якая вядзе да храма.
Сярод скарбаў Капіталійскай базілікі — мошчы Св. Алены, надмагілле Папы Ганорыя IV, пахавальня розных арыстакратычных сямействаў Рыма з надмагіллямі працы, у ліку іншых, Данатэла і Мікеланджэла, а таксама цыкл фрэсак пэндзля Пінтурык'ё.
Тытулярная царква Царква Санта-Марыя-дэль-Попала з'яўляецца тытулярнай царквой, кардыналам-святаром з тытулам царквы Санта-Марыя-дэль-Попала са 21 лютага 1998 года, з'яўляецца італьянскі кардынал Сальваторэ Дэ Джорджы.
Спасылкі
М М