Язэ́п Рыго́равіч Кру́пскі (, в. Куплін Палескага ваяводства Польшчы, цяпер у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці — , Брэст) — беларускі мастак.
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і, дзе акрамя яго яшчэ былі тры сыны і пяць дачок. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1960). Пасля службы ў арміі прадоўжыў навучанне ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленні станковага жывапісу. У 1968 годзе скончыў інстытут, атрымаўшы кваліфікацыю мастак-жывапісец. З 1968 года пачаў удзельнічаць мастацкіх выстаўках.
У 1978 годзе быў прыняты ў Саюз мастакоў Беларусі. Жыў у г. Брэсце.
Творчасць Працаваў у станковым жывапісе (пейзаж, партрэт, тэматычная карціна) і манументальна-дэкаратыўным мастацтве (мазаіка, зграфіта, фрэска). На карцінах нярэдка звяртаўся да тэматыкі малой радзімы: «Вёска майго дзяцінства», «Пружанскія балоты», «Палессе», «Вербы над Бугам» і інш.
Асноўныя творы
Працы ў станковым жывапісе:
тэматычны жывапіс: «Фарсіраванне Дняпра», «Абарона Брэсцкага вакзалу», «Пяшчотнасць», «Невядомыя жаўнеры», «Непакораны», «Катаванне актывіста», «Хлапчукі» партрэтны жывапіс: карціны «Тры грацыі», «Пяшчота», «Дзяўчына ў белым», «Маці», «Настаўніца», «Партрэт жонкі», «Аўтапартрэт» пейзажы: «Палессе», «Цёплы дзень», «Ускраіна Берасця», «Полацак і стагоддзі», «Затоплены човен» іншыя жанры: «Свята Купалле», «У майстэрні», «Навагодняя казка», «Нацюрморт з яблыкамі», «Адам і Ева», «Выгнанне з раю», «Апошнія дні святога Язэпа», «Раство Хрыстова».
Працы ў манументальным жывапісе і мазаіцы:
зграфіта: «Беларусь» ў кінатэатры «Беларусь» (Брэст); «Ніць вечнасці» ў Палацы культуры камбінату верхняга трыкатажу (Пінск) роспіс: «Жыццё» ў кінатэатры «Мір» (Брэст); «Папараць-кветка» ў гарадскім Доме культуры Ганцавічы мазаіка: «Юнацтва» на фасадзе спарткомплексу Брэсцкага педагагічнага ўніверсітэта
Творы Язэпа Крупскага знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, Баранавіцкім краязнаўчым музеі, музеі-сядзібе «Пружанскі палацык».
У 1999–2006 гадах выязджаў на пленэры ў Польшчу, дзе напісаў шмат пейзажаў, партрэтаў, якія знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях Польшчы і іншых краін.
Літаратура
Спасылкі Мастакі Берасцейшчыны
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пружанскім раёне Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў