Васіль Якаўлевіч Сахарчу́к (, вёска Свадзьбічы, , Брэсцкая вобласць — ) — беларускі паэт, перакладчык. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1988 года.

Біяграфія Скончыў Равяціцкую сярэднюю школу (1970), беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ (1975). Працаваў настаўнікам у Касцюкоўскай васьмігадовай школе. У 1977—1978 гадах — арганізатар пазакласнай, пазашкольнай работы Обчынскай сярэдняй школы. У 1978 годзе пераехаў у Брэсцкую вобласць, працаваў намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Высокаўскай сярэдняй школы, таксама выкладаў гісторыю З 1979 года працаваў у газеце «Сельская праўда» (Жабінка).

Бібліяграфія Зорны мост (1984). Даніна: Вершы. — Мн., 1988. Мой вечны бор: — Вершы, пераклады. — Мн., 2004.

Літаратура

Сахарчук Васіль // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.

Спасылкі

Сахарчук Васіль Якаўлевіч // Бярозаўская раённая бібліятэчная сістэма

Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў