Аляксей Андрэевіч Баскакаў (, в. Саннікава, Канакоўскі раён, Калінінскай, цяпер Цвярской вобласці — ) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
Пасля заканчэння школы працаваў справаводам у Канакоўскім народным судзе. Вучоба ў юрыдычнай школе г. Калініна. Народны следчы ў пракуратуры Маладатудскага раёна Калінінскай вобласціБаскаков Алексей Андреевич / 11.2.1922 — 20.5.1943 .
З чэрвеня 1941 камандзір камсамольска-маладзёжнага батальёна на будаўніцтве абарончых збудаванняў у Калінінскай вобласці.
З ліпеня 1942 камандзір Дыверсійнай Беларускай брыгады імя У. І. ЛенінаДиверсионная Белорусская бригада имени В. И. Ленина . Загінуў у баі 19 мая 1943 года.
Памяць аб земляку ўвекавечана на мемарыяльнай дошцы ў школе № 1, будынку энергакаледжа, назве вуліцы г. Канакова. Узнагароджаны Ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга.
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны