Зборная Мексікі па футболе прадстаўляе Мексіку на міжнародных спаборніцтвах па футболе з 1923 года. Каманда кантралюецца Федэрацыяй футбола Мексікі, якая з’яўляецца адным з 41 члена КАНКАКАФ (Паўночнаамерыканская футбольная канфедэрацыя) і ўваходзіць у ФІФА.

Самая тытулаваная зборная ў КАНКАКАФ.

Гісторыя Зборная Мексікі традыцыйна лічыцца наймацнейшай камандай у Цэнтральнай і Паўночнай Амерыцы. Па прычыне таго, што паўночнаамерыканскі кантынент першапачаткова меў права праводзіць самастойны адборачны турнір, мексіканцы, як правіла, лёгка абыгравалі супернікаў і атрымоўвалі пуцёўку на фінальную стадыю чэмпіянату. Аднак у фінальнай стадыі Мексіка з той жа лёгкасцю прайгравала камандам больш высокага ўзроўню. Толькі пачынаючы з канца 1980-х каманда змагла крыху падвысіць узровень гульні.

Мексіканскі футбол да гэтага часу пакутуе ад вымушанай ізаляцыі, што згубна адбіваецца на развіцці гульні ў гэтай краіне. Акружаная футбольнымі карлікамі, мексіканская зборная ахвотна праводзіць матчы з моцнымі камандамі іншых кантынентаў, удзельнічае ў розных турнірах, такіх як Кубак канфедэрацый і Кубак Амерыкі, спрабуючы тым самым павысіць узровень свайго футбола.

Мексіканскі чэмпіянат здаўна з’яўляецца самым высокааплатным у Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы. Тут таксама гуляюць і многія паўднёваамерыканскія футбалісты. Мексіканскія ж гульцы рэдка пакідаюць межы сваёй краіны і выступаюць як правіла за мексіканскія клубы. Падобная сітуацыя таксама не з’яўляецца плённай для далейшага развіцця мексіканскага футбола. Трэнерамі зборнай часта становяцца замежныя спецыялісты, такія як Бора Мілуцінавіч (Сербія), Рыкарда Лавольпэ (Аргенціна).

Мексіка ахвотна праводзіць буйныя футбольныя турніры. Футбол у краіне карыстаецца каласальнай папулярнасцю, і Мексіка мае стадыён умяшчальнасцю ў 100 000 чалавек (самы знакаміты — стадыён «Ацтэка» у сталіцы краіны). Чэмпіянаты свету 1970 і 1986 гадоў праходзілі ў Мексіцы.

Мексіканцы аддаюць перавагу абарончаму, жорсткаму футболу. Футбалісты зборнай адрозніваюцца высокай тэхнікай валодання мячом. Тыповай для іх манерай з’яўляецца гульня ў кароткі пас.

Акрамя пастаянных выступаў на чэмпіянаце свету, Мексіка з 1993 года пастаянна прымае ўдзел у Кубку Амерыкі, дзе двойчы (у 1993 і 2001) дайшла да фінала. Таксама Мексіка сем разоў прымала ўдзел у Кубку канфедэрацый, у 1999 годзе на сваім полі Мексіка выйграла гэты турнір, вырваўшы ў фінале перамогу ў Бразіліі з лікам 4:3. У 2012 годзе мексіканская каманда стала чэмпіёнам Алімпіскіх гульняў.

Выступы на турнірах

Чэмпіянат свету

Чэмпіянат светуНайлепшы бамбардзір (галы)Галоўны трэнерКваліфікацыяГодСтадыя 1930Групавы раўнд (топ-13)13-е / 133003413Мануэль Росас (2) Хуан Луке дэ Серальёнга Запрошаная каманда 1934Не прайшла кваліфікацыю4301147 1938 ЗняласяЗборная байкатавала чэмпіянат з-за рашэння ФІФА праводзіць яго ў Еўропе, хоць лічылася, што краіны Еўропы і Амерыкі будуць чаргавацца ў прыняцці чэмпіянату. 1950Групавы раўнд (топ-13)12-е / 133003210Арасіа КасарынЭктар Ортыс Актавіа Віяль4400172 1954Групавы раўнд (топ-16)13-е / 16200228Томас БалькасарХасэ Луіс Ламадрыд Антоніа Лопес Эранс4400191 1958Групавы раўнд (топ-16)16-е / 16301218Хаймэ Бельмонтэ (1) Антоніа Лопес Эранс6510213 1962Групавы раўнд (топ-16)11-е / 16310234Альфрэда дэль АгілаІсідора ДыясЭктар Эрнандэс Ігнасіа Трэльес8431185 1966Групавы раўнд (топ-16)12-е / 16302113Энрыке Борха (1) Ігнасіа Трэльес8620204 1970Чвэрцьфінал6-е / 16421164Хаўер Вальдывія (2) Рауль КардэнасГаспадыня турніру 1974Не прайшла кваліфікацыю9621188 1978Групавы раўнд (топ-16)16-е / 163003212Артура Васкес АялаВіктар Ранхель Хасэ Антоніа Рока9621236 1982Не прайшла кваліфікацыю9252148 1986Чвэрцьфінал6-е / 24532062Фернанда Кірартэ (2) Бора МілуцінавічГаспадыня турніру 1990 АдхіленаУ 1988 годзе зборная была адхілена ад усіх выступаў на турнірах ФІФА ў сувязі са скандалам «Los cachirules», калі моладзевая зборная парушыла ўзроставы рэгламент на чэмпіянаце свету да 20 гадоў. 19941/8 фіналу13-е / 24412144Луіс Гарсія (2) Мігель Мехія Барон12912388 19981/8 фіналу13-е / 32412187Луіс Эрнандэс (4) Мануэль Лапуэнтэ168623713 20021/8 фіналу11-е / 32421144Харэд Бархеці (2) Хаўер Агірэ169343311 20061/8 фіналу15-е / 32411255Амар Брава (2) Рыкарда Ла Вольпэ1815126710 20101/8 фіналу14-е / 32411245Хаўер Эрнандэс (2) Хаўер Агірэ1811253618 20141/8 фіналу10-е / 32421153Андрэс ГуардадаДжавані дос СантасРафаэль МаркесАрыбэ ПеральтаХаўер Эрнандэс Мігель Эрэра1810533114 20181/8 фіналу12-е / 32420236Карлас ВелаІрвінг ЛасанаХаўер Эрнандэс Хуан Карлас Асорыа161141298 2022Групавы раўнд (топ-16)22-е / 32311123Энры МарцінЛуіс Чавес Херарда Марціна14842178 2026 Усяго Чвэрцьфінал (2) 17/22 60 17 15 28 62 101 189 121 41 27 453 126

Чэмпіянат Нацый і Залаты кубак КАНКАКАФ

ГодСтадыяНайлепшы бамбардзір (галы)Галоўны трэнер 1963Групавы раўнд (топ-9)7-е / 9311192 1965Фінальны раўнд (топ-6)1-е / 65410132 1967Фінальны раўнд (топ-6)2-е / 65401101 1969Фінальны раўнд (топ-6)4-е / 6512245Леапольда БарбаХасэ КрэспаФрансіска МансільяАльфонса Сабатэр 1971Фінальны раўнд (топ-6)1-е / 6541061 1973Фінальны раўнд (топ-6)3-е / 65221105Актавіа Мусінья (4) 1977Фінальны раўнд (топ-6)1-е / 65500205Віктор Рангель (6) 1981Фінальны раўнд (топ-6)3-е / 6513163Уга Санчэс (3) 1985 1989 1991Паўфінал3-е / 85311105Бенхамін Галінда (4) Мануэль Лапуэнтэ 1993Фінал1-е / 85410282Альвес Загэ (11) Мігель Мехія Барон 1996Фінал1-е / 9440090Луіс Гарсія Пастыга (3) Бора Мілуцінавіч 1998Фінал1-е / 10440082Луіс Эрнандэс (4) Мануэль Лапуэнтэ 2000Чвэрцьфінал7-е / 12311163Рафаэль МаркесЭмілья МораФрансіска ПаленсіяРамон РамірэсЛуіс Эрнандэс Мануэль Лапуэнтэ 2002Чвэрцьфінал5-е / 12321041Карлас АчоаАдольфа БаўтыстаМарка ГарсесХаір Гарсія Хаўер Агірэ 2003Фінал1-е / 12541090Харэд Бархеці (3) Рыкарда Ла Вольпэ 2005Чвэрцьфінал6-е / 12420274Харэд Бархеці (2) Рыкарда Ла Вольпэ 2007Фінал2-е / 12640275Харэд Бархеці (2) Уга Санчэс 2009Фінал1-е / 126510152Міхель Саба (4) Хаўер Агірэ 2011Фінал1-е / 126600224Хаўер Эрнандэс (7) Хасэ Мануэль дэ ла Торэ 2013Паўфінал3-е / 12530285Марка Фабіян (3) Хасэ Мануэль дэ ла Торэ 2015Фінал1-е / 126420166Андрэс Гуардада (6) Мігель Эрэра 2017Паўфінал3-е / 12531162Эдсан АльварэсЭдгарда МарынАрбелін ПінедаРадольфа ПісараАнхель СепульведаЭліяс Эрнандэс Луіс Пампілья Паэс 2019Фінал1-е / 166510164Рауль Хіменес (5) Херарда Марціна 2021Фінал2-е / 16641192Рахеліа Фунес МорыАрбелін Пінеда Херарда Марціна 2023Фінал1-е / 166501132Энры МарцінАрбелін ПінедаЛуіс РомаСант’яга ХіменесЛуіс Чавес Хаймэ Ласана Усяго Перамога (12) 25/27 123 85 21 17 271 73

Кубак Амерыкі

ГодСтадыяНайлепшы бамбардзір (галы)Галоўны трэнер 1993Фінал2-е / 12622287Луіс Раберта АлвесАльберта Гарсія АспэДавід Патынья Мігель Мехія Барон 1995Чвэрцьфінал7-е / 12412154Луіс Гарсія Пастыга (4) Мігель Мехія Барон 1997Паўфінал3-е / 12622289Луіс Эрнандэс (6) Бора Мілуцінавіч 1999Паўфінал3-е / 126312109Луіс Эрнандэс (3) Мануэль Лапуэнтэ 2001Фінал2-е / 12631275Харэд Бархеці (2) Хаўер Агірэ 2004Чвэрцьфінал6-е / 12421157Эктар АктаміранаРыкарда АсорыаАдольфа БаўтыстаРамон МаралесПавел Парда Рыкарда Ла Вольпэ 2007Паўфінал3-е / 126411135Неры Кастылья (4) Уга Санчэс 2011Групавы раўнд (топ-12)12-е / 12300314Нестар Араўха (1) Луіс Фернанда Тэна 2015Групавы раўнд (топ-12)11-е / 12302145Маціяс ВуосаРауль Хіменес Мігель Эрэра 2016Чвэрцьфінал7-е / 12421169Хесус КаронаРафаэль МаркесАрыбэ ПеральтаХаўер ЭрнандэсЭктар Эрэра Хуан Карлас Асорыа 2019 Не запрошана 2021 Не запрошана Усяго Фінал (2) 10/10 48 19 13 16 67 64