Зборная Швейцарыі па футболе (, , , нефармальная мянушка Nati) прадстаўляе Швейцарыю на міжнародных матчах і турнірах па футболе з 1905 года. Кіруецца і кантралюецца Швейцарскай футбольнай асацыяцыяй, якая з’яўляецца адным з 55 членаў УЕФА (Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый) і ўваходзіць у ФІФА.

Свой першы міжнародны матч зборная Швейцарыі згуляла ў 1905 годзе супраць зборнай Францыі і прайграла ў ім з лікам 0:1. Найвышэйшым поспехам у яе гісторыі было заваёва сярэбраных медалёў на Алімпіядзе 1924 года ў Парыжы і перамога ў юніёрскім (да 17 гадоў) чэмпіянаце свету 2002 года. У перыяд 1930—1960-х гадоў у станаўленні зборнай і ў швейцарскім футболе ў цэлым вызначальную ролю гуляў аўстрыйскі трэнер Карл Рапан, які вынайшаў тактычную схему verrou (правобраз будучага катэнача) і кіраваў зборнай падчас фінальных розыгрышаў трох сусветных чэмпіянатаў (1934, 1938 і 1954; апошні праходзіў у самой Швейцарыі). У 1960-х гадах у гісторыі зборнай Швейцарыі пачаўся перыяд няўдач, які працягваўся амаль 30 гадоў. Толькі ў пачатку 1990-х гадоў англійскаму трэнеру Рою Ходжсану атрымалася вярнуць Швейцарыю ў эліту сусветнага футбола, вывеўшы яе ў фінальную частку чэмпіянату свету 1994 года і чэмпіянату Еўропы 1996 года. Пад кіраўніцтвам Якаба Куна, папярэдніка Хітцфельда, каманда дасягала фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы 2004 года і чэмпіянату свету 2006 года; на гэтым сусветным першынстве яна змагла выйсці з групы і ў 1/8 фіналу прайграла зборнай Украіны па выніках серыі пасляматчавых пенальці (0:0 у асноўны і дадатковы час). Швейцарыя выбыла са спаборніцтваў, не прапусціўшы ні ў адным матчы ніводнага мяча ў асноўны час, што ў гісторыі чэмпіянатаў свету здараецца не так часта.

Улетку 2008 года Швейцарыя (разам з Аўстрыяй) прымала чэмпіянат Еўропы 2008. У хатнім чэмпіянаце швейцарцы занялі апошняе месца ў групе, здолеўшы, аднак, перамагчы зборную Партугаліі.

Футбалісты

Цяперашні склад

Наступныя 23 футбалісты былі выкліканыя на ўдзел у асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2018 года.

Статыстыка прыведзена станам на 8 чэрвеня 2018 года пасля матчу супраць Японіі.

ФутбалістДата нараджэнняМатчыГалыКлуб 1 БрЯн Зомер 35 0 Барусія Мёнхенгладбах 12 БрІвон Мвога 0 0 РБ Лейпцыг 21 БрРаман Бюркі 9 0 Барусія Дортмунд 2 АбШтэфан Ліхтштайнер (капітан) 100 8 Арсенал 3 АбФрансуа Мубанджэ 18 0 Тулуза 4 АбНіка Эльведзі 6 0 Барусія Мёнхенгладбах 5 АбМануэль Аканджы 7 0 Барусія Дортмунд 6 АбМіхаэль Ланг 24 2 Базель 13 АбРыкарда Радрыгес 53 5 Мілан 20 АбЯан Джуру 74 2 Антальяспор 22 АбФабіян Шэр 39 7 Дэпартыва Ла-Карунья 8 ПАРэма Фройлер 10 0 Аталанта 10 ПАГраніт Джака 62 9 Арсенал 11 ПАВалон Бехрамі 79 2 Удзінезэ 14 ПАСтывен Цубер 12 3 Гофенгайм 15 ПАБлерым Джэмайлі 65 9 Балоння 16 ПАЖэлсан Фернандыш 67 2 Айнтрахт Франкфурт 17 ПАДэніс Закарыя 10 0 Барусія Мёнхенгладбах 23 ПАДжэрдан Шакіры 70 20 Сток Сіці 7 НапБрэль Эмбало 25 3 Шальке 04 9 НапХарыс Сяферавіч 51 12 Бенфіка 18 НапМарыа Гаўранавіч 14 5 Дынама Заграб 19 НапЁсіп Дрміч 29 9 Барусія Мёнхенгладбах

Выступы на турнірах

Чэмпіянат свету

Чэмпіянат светуНайлепшы бамбардзір (галы)Галоўны трэнерКваліфікацыяГодСтадыя 1930 Не прымала ўдзел 1934Чвэрцьфінал7-е / 16210155Леапольд Кільхальц (3) Хейнрых Мюлер202044 1938Чвэрцьфінал7-е / 15311155Андрэ Абеглен (3) Карл Рапан110021 1950Групавы раўнд (топ-13)6-е / 13311146Жак Фатон (2) Франка Андрэолі220084 1954Чвэрцьфінал8-е / 1642021111Ёзэф Хюгі (6) Карл РапанГаспадыня чэмпіянату 1958 Не прайшла кваліфікацыю4013611 1962Групавы раўнд (топ-16)16-е / 16300328Рольф ВутрыхХайнц Шнайтэр Карл Рапан54011110 1966Групавы раўнд (топ-16)16-е / 16300319Рэнэ-П’ер Квэнтэн (1) Альфрэда Фоні641173 1970 Не прайшла кваліфікацыю621358 1974 Не прайшла кваліфікацыю622224 1978 Не прайшла кваліфікацыю410335 1982 Не прайшла кваліфікацыю8233912 1986 Не прайшла кваліфікацыю8242510 1990 Не прайшла кваліфікацыю82151014 19941/8 фіналу16-е / 24411257Адрыян Кнуп (2) Рой Ходжсан10631236 1998 Не прайшла кваліфікацыю83141112 2002 Не прайшла кваліфікацыю104241812 20061/8 фіналу10-е / 32422040Аляксандр Фрай (2) Якаб Кун125612211 2010Групавы раўнд (топ-32)19-е / 32311111Жэлсан Фернандэш (1) Отмар Хітцфельд10631188 20141/8 фіналу11-е / 32420277Джэрдан Шакіры (3) Отмар Хітцфельд10730176 20181/8 фіналу14-е / 32412155Граніт ДжакаБлерым ДжэмайліЁсіп ДрмічСтывен ЦуберДжэрдан Шакіры Уладзімір Петкавіч121011247 2022 2026 УсягоЧвэрцьфінал (3)11/2137128175064 (6)132633435205148

Чэмпіянат Еўропы

Чэмпіянат ЕўропыНайлепшы бамбардзір (галы)Галоўны трэнерКваліфікацыяГодСтадыя 1960 Не прымала ўдзел 1964 Не прайшла кваліфікацыю201124 1968 Не прайшла кваліфікацыю62131713 1972 Не прайшла кваліфікацыю6411125 1976 Не прайшла кваліфікацыю6114510 1980 Не прайшла кваліфікацыю8206718 1984 Не прайшла кваліфікацыю622279 1988 Не прайшла кваліфікацыю815299 1992 Не прайшла кваліфікацыю8422197 1996Групавы раўнд (топ-16)13-е / 16301214Кубілай Туркільмаз (1) Артур Жоржы8521157 2000 Не прайшла кваліфікацыю842295 2004Групавы раўнд (топ-16)15-е / 16301216Ёхан Фанлантэн (1) Якаб Кун84311511 2008Групавы раўнд (топ-16)11-е / 16310233Хакан Якін (3) Якаб КунГаспадыня чэмпіянату 2012 Не прайшла кваліфікацыю83231210 20161/8 фіналу11-е / 24413032Адмір МехмедзіДжэрдан ШакірыФабіян Шэр Уладзімір Петкавіч10703248 2020Чвэрцьфінал7-е / 24513189Харыс СеферавічДжэрдан Шакіры Уладзімір Петкавіч8521196УсягоЧвэрцьфінал (1)5/16183871624 (4)100442432172122

Зноскі

Спасылкі Афіцыйны сайт Швейцарскага футбольнага саюза Відэа кінахронікі пра матч Швейцарыя — Германія (24.4.1941, Берн)