Вінагарадзіна, таксама Вінаград — ягада вінаграду, якая ў спелым выглядзе мае салодкі смак. З’яўляецца каштоўным харчовым прадуктам і сыравінай для вінаробства, а таксама можа быць выкарыстана для вырабу варэння, сокаў, жэле, воцату, разынак, патакі і вінаграднага алею з вінаградных костачак. Вінаград выкарыстоўваецца ў некаторых відах кандытарскіх вырабаў. Плады вінаграду, а таксама прадукты яго перапрацоўкі валодаюць каштоўнымі лекавымі, смакавымі і харчовымі якасцямі. Вінаград, як правіла, мае эліпсоідную форму, якая нагадвае выцягнуты сфероід.
Гісторыя Вырошчванне фіялетавага вінаграда паўстала ў Цэнтральнай АзііPatrice This, Thierry Lacombe, Mark R. Thomash. «Historical Origins and Genetic Diversity of Wine Grapes» . Trends in Genetics 22 No.8.. Тэхналогія вырабу віна паўстала крыху пазней, калі было заўважана, што дрожджы, што асядаюць на плады вінаграду, прыводзяць да браджэння, і ў выніку выходзіць алкагольны напой. Першыя сляды вырабу чырвонага віна выяўляюцца ў старажытнай Персіі ў Арменіі. Старажытныя егіпецкія іерогліфы зафіксавалі факт вырошчвання фіялетавага вінаграда ў Егіпце. Пасля вінаград меў распаўсюджанне ў Старажытнай Грэцыі, у Фінікіі і Рыме, жыхары якога вырошчвалі вінаград для выкарыстаньня ў ежу і дзеля вырабу з яго віна. Пазней, вінаград распаўсюдзіўся па ўсёй Еўропе, Паўночнай Афрыцы, і нарэшце патрапіў у Паўночную Амерыку.
Гл. таксама Вінаград Разынкі Кішміш Вінаградны сок Віно Каньяк Чурчхела
Спасылкі
Батанічная інфармацыя пра вінаград. GrapesWeb.com
Катэгорыя:Садавіна Катэгорыя:Вінаградарства