Стыў (Стывен) Кост (часам Коўст) (, нарадзіўся 20 снежня 1980 года) — заснавальнік праекта OpenStreetMap (OSM) у ліпені 2004 года. Пазней ён стаў сузаснавальнікам CloudMade.

Кар'ера Перад вывучэннем інфарматыкі ў University College London (UCL) Стыў праходзіў практыку ў Wolfram Research Will the Real Steve Coast Please Stand Up? | Off the Map - Official Blog of FortiusOne . У 2006 годзе ён з Нікам Блэкам стварыў тэхналагічную кансультацыю ZXV Ltd. У 2008 годзе пасля інвестыцый ад Nikolaj Nyholm і Sunstone Capital яна стала CloudMade. CloudMade Team Member Profile Стыў сышоў з CloudMade у кастрычніку 2010 годаI've resigned from CloudMade - SteveC , але ён застаўся акцыянерам. 23 лістапада 2010 Стыў паведаміў, што займае пост галоўнага архітэктара Bing Mobile.I’m working at Microsoft and we’re donating imagery to OpenStreetMap! - SteveC

Асабістае жыццё Стыў вырас у Уолдэрслейдзе і Лондане. У 2008 годзе ён пераехаў у Сан-Францыска і ў канцы 2009 года ён пераехаў у Каларада. Стыў і яго жонка Hurricane Coast (народжаная МакЭвен)Hurricane Coast - LinkedIn жывуць у Дэнверы. 23 лістапада 2010 года Стыў паведаміў, што ён пераязджае ў Сіэтл, Вашынгтон .

Спасылкі Сайт Стыва Коста Блог Стыва Коста Стыў Кост у Twitter Keynote speech at 2007 The State of the Map conference

Катэгорыя:Сумеснае стварэнне карт Катэгорыя:Вэб-картаграфія Катэгорыя:Прадпрымальнікі Вялікабрытаніі