Іосіф Антонавіч Парфіяно́віч ( — ) — вучоны-фізік, заснавальнік навуковай школы па люмінесцэнцыі і радыяцыйнай фізіцы. Доктар фізіка-матэматычных навук (1958), прафесар (1960). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1970).

Біяграфія

І. А. Парфіяновіч нарадзіўся ў горадзе Лепель Віцебскай губерні (зараз Віцебская вобласць).

З 1917 года жыве ў Іркуцку. У 1921 годзе скончыў школу і паступіў вучыцца ў Політэхнічны практычны інстытут. У 1923 годзе пераведзены на 2-і курс у Іркуцкі дзяржаўны ўніверсітэт, які скончыў у 1926 годзе і застаўся ў ім працаваць (асістэнт кафедры фізікі, аспірант па кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі). З 1930 года прызначаны дацэнтам і загадчыкам кафедры фізікі, з 1 кастрычніка 1931 года загадчыкам фізічнага аддзялення ўніверсітэта, з 1933 года дэканам фізіка-матэматычнага факультэта. У 1931—1949 гадах І. А. Парфіяновіч выконваў абавязкі прафесара кафедры фізікі, у 1960 г. зацверджаны ў званні прафесара кафедры фізікі. У 1974—1986 гадах — дырэктар НДІ прыкладной фізікі пры ІДУ.

У 1953 годзе І. А. Парфіяновіч узнагароджаны ордэнам Леніна.

Навуковая дзейнасць І. А. Парфіяновічу належаць навуковыя працы ў галіне люмінесцэнцыі крышталічных рэчываў. Ён даследаваў люмінесцэнцыю і цэнтры афарбоўкі ў шчолачна-галоідных фосфарах, прыроду лакальных станаў у іонных крышталях, тэрма-, фотастымуляваную і рэнтгеналюмінесцэнцыю, дазіметрычныя ўласцівасці монакрышталёў. У 1958 годзе на Вучоным савеце Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта абараніў доктарскую дысертацыю «Люмінесцэнцыя і цэнтры афарбоўкі шчолачна-галоідных фосфараў, узбуджаных рэнтгенаўскімі праменямі»Парфианович Иосиф Антонович // Сайт Фізічнага факультэта Іркуцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Сярод апублікованых прац: «Электронные центры окраски в ионных кристаллах» (Іркуцк, 1977. Разам з І. І. Пензінай); «Люминесценция кристаллов» (Іркуцк, 1988. Разам з У. М. Саламатавым).

Літаратура

Спасылкі Парфианович Иосиф Антонович // Сайт Фізічнага факультэта Іркуцкага дзяржаўнага ўніверсітэта

Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Расіі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэканы