Астравы Све́рдрупа () — група астравоў на поўначы Канадскага Арктычнага архіпелага, у складзе Астравоў Каралевы Елізаветы. Названы ў гонар нарвежскага палярнага даследчыка Ота Свердрупа, які адкрыў шэраг астравоў у 1898—1902 гадах.
Агульная плошча астравоў складае каля 75 000 км². Самыя буйныя астравы: Аксель-Хейберг (40 900 км²), Элеф-Рынгнес (10 800 км²), Амунд-Рынгнес (6 100 км²). На Аксель-Хейберг — высокія горы (да 2134 м), дзве вялікія ледавіковыя шапкі і дробныя ледавікі агульнай плошчай 12 500 км², берагі парэзаныя фіёрдамі. Астатнія астравы раўнінныя або пагорыстыя. На востраве Элеф-Рынгнес ёсць аэрапорт і метэастанцыя Ісаксен (з 1948 года).
Літаратура
С С Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар людзей