thumb|Гарлем, скрыжаванне 135-й вуліцы і 7-й авеню. Гарлем () — раён у паўночнай частцы нью-ёркскай акругі Манхэтэн, традыцыйна лічыцца афраамерыканскім сектарам горада, а таксама радзімай гангстэраў і апорай развіцця афраамерыканскіх крымінальных груповак.

Гісторыя Першае еўрапейскае паселішча на месцы цяперашняга Гарлема з'явілася ў 1637 годзе. Першыя гады свайго існавання яно падвяргалася набегам мясцовага індзейскага племя ленапэ, што вымусіла многіх першых перасяленцаў пакінуць гэтыя месцы. Тым не менш, гэтаму паселішчу ўдалося выжыць і з 1658 яно стала вядома як Новы Гарлем, атрымаўшы назву ў гонар квітнеючага ў тыя часы галандскага горада Утрэхт.

З 1880 года ў Гарлеме пачалі сяліцца кампактныя групы цёмнаскурых гараджан, у першую чаргу, у раёне 125-й і 130-й вуліц. Масавы прыток афраамерыканскага насельніцтва ў Гарлем пачаўся ў 1904 годзе дзякуючы дзейнасці афраамерыканскага рыэлтара Філіпа Пэйтана. Да 1930 раён зрабіўся пераважна афраамерыканскім.

Архітэктура Нягледзячы на блізкасць ад небаскробаў Манхэтэна, у Гарлеме ў асноўным трох-шасціпавярховыя дамы. Пераважны тут архітэктурны стыль, як і ў многіх месцах Нью-Ёрка, у тым ліку ў Брукліне, нагадвае галандскія, англійскія і іншыя еўрапейскія традыцыі. Дамы ў гэтым стылі трапляюцца ў асноўным на "стрыт" - вуліцах, не загружаных транспартам. У Гарлеме можна сустрэць і ўзоры віктарыянскай архітэктуры.

Літаратура «The Making of Harlem», James Weldon Johnson, The Survey Graphic, March 1925 WPA Guide to New York City 1939 Francis A. J. Ianni, Black Mafia: Ethnic Succession in Organized Crime «244,000 Native Sons», LOOK Magazine, May 21, 1940, p. 8+ «Harlem: The Making of a Ghetto. Negro New York, 1890—1930». Gilbert Osofsky, 1963 TIME Magaine, vol. 84, No.5, July 31, 1964. «Harlem: No Place Like Home» Newsweek, August 3, 1964,. «Harlem: Hatred in the Streets» McCord C and HP Freeman. «Excess Mortality in Harlem.» New England Journal of Medicine 322(1990):173-177 «Crack’s Decline: Some Surprises from U.S. Cities», National Institute of Justice Research in Brief, July 1997 «How New York Cut Crime», Reform Magazine, Autumn 2002 p. 11 The Economic Redevelopment of Harlem, PhD Thesis of Eldad Gothelf, submitted to Columbia University in May 2004

Катэгорыя:Этнічныя кварталы

Катэгорыя:Манхэтэн