Све́тнік — у крыніцы пад назвай Светнік ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 14. — Мн., 2002, С. 254., Зорка, Ліхніс (Lýchnis, раней Coronaria) — род кветкавых раслін сямейства гваздзіковыя.
Батанічнае апісанне Шматгадовыя расліны вышынёй 40—100 см. Сцябло прамое, круглявае, шурпатае ад валасінак. Лісце ланцэтна-яйкападобнае, з абодвух бакоў шурпатае, вострае, у пачатку трохі сэрцападобнае.
Кветкі абодваполыя, каля 2 см у дыяметры, сабраныя на верхавіне сцябла ў галоўчатыя суквецці. Пялёсткі кармінава-чырвоныя. Плод — каробачка.
Некаторыя віды
Выкарыстанне Лекавыя, дэкаратыўныя і меданосныя расліны.
Літаратура — С. 376. — С. 462.
Спасылкі Lychnis // The Plant List
Катэгорыя:Гваздзіковыя