Калючая ружа — опера кампазітара Ю. У. Семянякі пастаўленая на лібрэта А. Бачылы ў 1960 годзе пад кіраўніцтвам дырыжора . Першая нацыянальная камічная операКультура .
Апісанне
«Калючая ружа» стала першай у Беларусі операй на сюжэт з сучаснага жыцця: пра студэнтаў, іх дружбу і каханне, расчараванні і надзеіСеменяко Юрий Владимирович . У оперы выявіўся меладычны дар кампазітара, дакладнасць музычных характарыстык.
Акцёры
Лявон Бурак — А. М. Саўчанка Святлана — Т. І. Шымко (першая выканаўца)Шимко Т. И., І. С. Шыкунова Мальвіна — Л. І. Галушкіна Андрэй — В. І. Глушакоў (першы выканаўца)Легенды беларускай оперыГлушаков В. И. Ірына — Т. М. Ніжнікава (першая выканаўца), Л. І. ЗлатаваЗлатова Л. И. Рагнеда Янаўна — С. Ю. Друкер Тарас — В. М. ЧарнабаеўЧернобаев В. М.
Водгукі
Т. М. Ніжнікава іграла роль Ірыны вельмі энергічна. Гэтая партыя пісалася спецыяльна для яе. А ў чымсьці нават і «спісвалася» з характару спявачкі, якая ніколі не «плакалася», а дзейнічала, «падбухторваючы» сваёй энергіяй астатніх.
Часопіс «Советская музыка» сведчыў:
Вяршыняй камедыйнага таленту С. Друкер можна назваць створаны ёю вобраз Рагнеды Янаўны: гэта жанчына з вузкім мяшчанскім кругаглядам, якая была вынаходлівай, непрымірымай, калі справа датычылася «сямейных інтарэсаў».
Катэгорыя:Музыка Беларусі Катэгорыя:Тэатр Беларусі Катэгорыя:Оперы на беларускай мове