Святое возераІнтэрактыўная карта Рэспублікі Беларусь / Дзяржкартгеацэнтр  — возера ў Шклоўскім раёне, Магілёўская вобласць, у басейне ракі Арціслаўка (цячэ праз возера), за 22 км на паўднёвы ўсход Шклова, за 1 км на поўдзень ад вёскі Патапава (Шклоўскі раён).

Плошча паверхні возера 0,23 км², даўжыня 650 метраў. Найбольшая шырыня 370 метраў, даўжыня берагавой лініі 1,6 км. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Берагавая лінія слабазвілістая.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка, карась, лінь і іншыя віды рыб.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Шклоўскага раёна