Себарэя (ад (сала) і грэч. Rrhea (цяку)) — хваравіты стан скуры, абумоўлены ўзмоцненым салааддзяленнем з прычыны парушэння нейраэндакрыннай рэгуляцыі функцый сальных залозаў скуры.
Віды себарэі Адрозніваюць 3 віды себарэі: тлустая, сухая і змешаная.
Тлустая себарэя Тлустая себарэя выяўляецца ў пашырэнні вусця сальных залоз. Пры гэтым зніжаецца эластычнасць скуры, назіраюцца пашыраныя поры, можа адбывацца закаркаванне сальна-валасяных фалікул рагавымі масамі, што прыводзіць да ўтварэння камедонаў і вугравых высыпанняў. Таксама назіраецца падвышаная тлустасць валасоў і жаўтлявыя лускавінкі на галаве. Тлустая себарэя можа прыводзіць да ўзнікнення гнайніковых захворванняў скуры.
Тлустая себарэя характэрная для падлеткавага ўзросту і часцей выяўляецца ў жанчын (60% пацыентаў).
Сухая себарэя Сухая себарэя ўяўляе сабой паніжанае салааддзяленне, пры гэтым на скуры галавы і ў валасах багата лускавінак перхаці. Сухая себарэя з'яўляецца як вынік зніжэння імунітэту з прычыны інтэнсіўных эмацыйных, фізічных нагрузак і няправільнага харчавання. Цыкл натуральнага адлушчвання клетак скуры скарачаецца, узнікае перхаць, парушаецца структура воласа (валасы робяцца тонкімі, сухімі, ломкімі), можа назірацца выпадзенне валасоў.
Змешаная себарэя Пры змешанай себарэі ў пацыента могуць назірацца прыкметы сухой і тлустай себарэі на аднолькавых участках скуры.
Прыкметы себарэі Себарэя выяўляецца ў павышаным вылучэнні скурнага сала і яго якаснай змене.
Патаўшчэнне рагавога пласта эпідэрмісу Тлусты бляск скуры Лушчэнне скуры Скурны сверб Выпадзенне валасоў Багатая перхаць
Гл. таксама Перхаць
Літаратура
Катэгорыя:Дэрматалогія