Андрэ Маруа (; сапр. Эміль Эрзог, ; , Эльбёф каля Руана, Францыя — ) — французскі пісьменнік. Член Французскай акадэміі (з 1938).

Біяграфія Нарадзіўся ў 1885 годзе ў яўрэйскай сям’і з Эльзаса, якая пераехала ў Нармандыю.

Здольны да вучобы, малады чалавек скончыў ліцэй у Руане, пасля чаго вырашыў не паступаць вучыцца ў Парыж, а пэўны час папрацаваць на суконнай фабрыцы бацькі, каб набрацца жыццёвага вопыту, неабходнага пісьменніку.

У час Першай сусветнай вайны Эміль Эрзог быў прызначаны перакладчыкам у брытанскі экспедыцыйны корпус. Па просьбе камандавання ён прыняў псеўданім Андрэ Маруа (Андрэ — у гонар стрыечнага брата, забітага ў пачатку вайны, а Маруа — па назве вёскі на поўначы Францыі). Пасля смерці бацькі прадаў сямейную вытворчасць і прафесійна заняўся літаратурнай дзейнасцю.

Калі пачалася Другая сусветная вайна, Маруа добраахвотнікам запісаўся ў войска. Фашысты разрабавалі яго дом, арыштавалі маці. Пісьменнік згадваў, што гестапа, не знайшоўшы яго самога, забрала яго бібліятэку. Пасля захопу Францыі Германіяй на пэўны час творца эмігрыраваў у ЗША. Затым грамадзянская пазіцыя прывяла яго ў Алжыр, на Корсіку, дзе ён браў удзел у французскім дэсанце. Пазней Андрэ Маруа вярнуўся жыць у Францыю.

Першая жонка Андрэ Маруа Жанна-Мары памерла, пакінуўшы яму маленькіх дзяцей. Ён ажаніўся другі раз — з маладой паэтэсай Сімонай дэ Каявэ.

Памёр пісьменнік у 1967 годзе.

Творчасць Першыя раманы «Маўклівы палкоўнік Брамбл» (1918), «Гаваркі доктар О’Грэдзі» (1922). Аўгар псіхалагічных раманаў «Бернар Кенэ» (1926), «Зменлівасць кахання» (1928), «Зямля запаветная» (1945), зборніка навел «Лісты да незнаёмкі» (1953) і інш., эсэ, гістарчных і літаратуразнаўчых прац, кнігі «Мемуары» (апубл. 1970).

Майстар жанру т.зв. раманізаванай біяграфіі («Арыэль, або Жыццё Шэлі», 1923; «Байран», 1930; «Лелія, або Жыццё Жорж Санд», 1952; «Алімпіо, або Жыццё Віктора Гюго», 1954; «Тры Дзюма», 1957; «Праметэй, або Жыццё Бальзака», 1965, і інш.). У жыццеапісаннях вялікіх людзей асноўным лічыў складанасць і супярэчлівасць асобы, цікавасць да яе ўнутранага свету, смелы пошук праўды.Камароўская (2000)

Яго творчасць і тэарэтычныя погляды спрыялі пераадоленню ўсталяванага схематычнага падыходу да адлюстравання героя і метадаў стварэння яго вобраза. Зрабіў вялікі ўклад у развіццё біяграфічнага жанру ХХ ст., садзейнічаў нараджэнню «новай біяграфіі» ў канцы 1920-х г.

На беларускую мову асобныя навелы А. Маруа пераклалі Ю. Гаўрук, Л. Казыра, Г. Скрыган.

Беларускія пераклады Падарожжа ў нябьгт і яшчэ 24 навелы. Мн., 1974. Навелы. Мн., 1996.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Эсэісты Францыі Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі Катэгорыя:Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі Катэгорыя:Біёграфы Катэгорыя:Мемуарысты Францыі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Францыя)