Дзяржаўны сцяг Французскай Палінезіі — прыняты ў 1984 годзе.

Апісанне і сімволіка Сцяг Французскай Палінезіі ўяўляе сабой прамавугольнае палатно з трыма гарызантальнымі палосамі чырвонага, белага і чырвонага колераў. Шырыня цэнтральнай белай паласы ў два разы большая за шырыню чырвоных палос. У цэнтры белай паласы размешчана выява сімвала Французскай Палінезіі: палінезійскае каноэ з чырвонымі ветразямі на фоне 10 сонечных прамянёў і 5 шэрагаў марскіх хваль сіняга і белага колераў.

На каноэ знаходзяцца стылізаваныя выявы пяці чалавечкаў карычневага колеру, якія сімвалізуюць пяць архіпелагаў Французскай Палінезіі. Сонечныя прамяні сімвалізуюць жыццё. Акіян сімвалізуе багацце.

Сучасны сцяг быў прыняты 20 лістапада 1984 года на аснове сцяга Таіці, які адрозніваецца адсутнасцю ў цэнтральнай частцы сцяга эмблемы.

Па сваім статусе Французская Палінезія з'яўляецца заморскай супольнасцю Францыі, таму нароўні са сцягам Французскай Палінезіі на ўрадавых установах і падчас правядзення афіцыйных мерапрыемствах вывешваецца таксама сцяг Францыі.

Іншыя сцягі

Спасылкі FOTW Flags Of The World website. French Polynesia

Катэгорыя:Сцягі Францыі