Залучанскі валун — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1996). Знаходзіцца на паўночай ускраіне в. Залучча Вайханскага сельсавета (Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць).

Апісанне Вышыня — 1,15 м, акружнасць — 10,1 м, аб'ём — 8,3 м3, вага — 22 тоны. Мае плоскую форму і моцна вывернутую паверхню. Прынесены з наваколля г. Выбарг 10 — 15 тысяч год назад.

Катэгорыя:Валуны Беларусі Катэгорыя:Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Віцебскай вобласці Катэгорыя:Геалогія Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Славутасці Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Залучча (Гарадоцкі раён)